контакты
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

На Сенненщине идут выдвижения представителей в состав Сенненской районной комиссии по выборам 
Президента Республики Беларусь

15 июля 2015

На Сенненщине идут выдвижения представителей в состав Сенненской районной комиссии по выборам Президента Республики Беларусь

У адпаведнасці з «Каляндарным планам арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзення выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь», вылучэнне прадстаўнікоў у склад Сенненскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь будзе праходзіць па 19 ліпеня, яе фарміраванне — не пазней за 22 ліпеня.

У адпаведнасці з «Каляндарным планам арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзення выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь», вылучэнне прадстаўнікоў у склад Сенненскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь будзе праходзіць па 19 ліпеня, яе фарміраванне — не пазней за 22 ліпеня.

Вылучаць сваіх прадстаўнікоў у склад тэрытарыяльных выбаркамаў маюць права: палітычныя партыі, грамадскія аб’яднанні, працоўныя калектывы арганізацый або іх структурных падраздзяленняў, а таксама грамадзяне ў колькасці не менш за 10 чалавек шляхам падачы заявы.

Раённая арганізацыя ГА «Беларускі саюз жанчын» не павінна заставацца ўбаку ад найважнейшай палітычнай падзеі гэтага года, падкрэсліла яе старшыня Зоя Фаміна. На мінулым тыдні праўленне грамадскага аб’яднання правяло пасяджэнне, на якім вылучыла свайго прадстаўніка ў склад Сенненскай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Адзінагалосна была падтрымана кандыдатура Алены Мяцеліцы, дырэктара Сенненскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы.

Вылучэнні кандыдатаў у склад выбаркама таксама прайшлі ў інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Сенненскім раёне, РВУ «Сяннорайгаз», прастаўніцтве Белдзяржстраху па Сенненскім раёне, а таксама раённых арганізацый ГА «Беларускі фонд міру», «Беларускі саюз афіцэраў», райкамах ГА «БРСМ», прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.

Усяго ў склад Сенненскай раённай Сенненскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь увойдзе 13 чалавек.

Вольга БАНДАРЭВІЧ