Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
Меню
11 августа 2015
<p>ГАЛОЎНЫ ПРЫЗ — БЫЧОК</p>
Лепшыя маладыя сем’і з усіх куточкаў Сенненшчыны збяруцца ў Багушэўску, каб пазмагацца за ганаровы тытул «Уладар сяла — 2015″.
Раённы этап аднайменнага сельскагаспадарчага праекта стартуе ў гарпасёлку ў гэты чацвер, 13 жніўня. Пачатак дзеі — у 9.00. Месца правядзення — пляцоўка ля гарпасялковага Дома культуры.
Удзельнікаў чакаюць разнастайныя забаўляльныя і спартыўныя конкурсы, а гледачоў захапляючае відовішча. Праграма спаборніцтваў складаецца з некалькіх этапаў.
Тэатралізаваныя замалёўкі пра сямейныя традыцыі, захапленні, хобі журы і гледачы ацэняць падчас конкурсу «Вітаем па-беларуску». Адной з умоў гэтага спаборніцтва з’яўляецца прадстаўленне беларускага нацыянальнага касцюма. У конкурсе «Па дровы» пары пакажуць свой спрыт у колцы, распілоўцы і складванні дроў. Тут жа сем’і запрагуць і распрагуць «Святочны воз», праявяць сябе ў «Вясковай эстафеце». Сямейную творчасць удзельнікі прадставяць падчас «Выставы дасягненняў сямейнай гаспадаркі». Пры падвядзенні вынікаў будуць улічвацца і вынікі конкурсу створаных сем’ямі відэаролікаў «Лепшы сельскі падворак».
Пераможцаў у кожнай намінацыі ўзнагародзяць бытавой тэхнікай. А сям’я, якая сёлета стане «Уладаром сяла», акрамя ганаровага звання, атрымае галоўны прыз — бычка.