контакты
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

2025 - Год благоустройства
80-летие Победы советского народа в Великой Отечественной войне
80-летие освобождения Витебской области
Республиканская молодежная ярмарка вакансий 2025
100 лет образования органов торговли Беларуси
Архив новостей

31 мая 2013

Архив новостей

23.05.2013г.  «Приглашаем в гости к нам!»

28 мая  районный Дом культуры проводит день открытых дверей. Перед Вами выступят творческие  коллективы  Дома культуры. Начало 17.30.

22.05.2013г.    Майскі зарапад

Традыцыйна ў міжнародны Дзень сям’і на Сенненшчыне ўшаноўвалі пераможцаў школьных алімпіяд, фестывалю дзіцячай творчасці «Ранішняя зорка», спартыўных спаборніцтваў. Зала раённага Дома культуры была запоўнена хлопчыкамі і дзяўчынкамі, якія на працягу 2012-2013 навучальнага года выдатна праявілі сябе ў вучобе, творчасці і спорце. Менавіта для іх дарослыя падрыхтавалі свята-ўшанаванне «Дзеці — гонар сям’і і краіны».

Падтрымаць юных зорачак прыйшлі іх бацькі, настаўнікі, а таксама кіраўніцтва раёна. У прыватнасці, намеснік старшыні райвыканкама Зоя Фаміна. Аб тым, што на Сенненшчыне на самым высокім узроўні надаецца вялікая ўвага маладым талентам, сведчаць грашовыя прэміі, якія за свае поспехі атрымалі тыя, хто дайшоў да вышэйшай ступені п’едэстала. У «Залатым запасе» адзінаццацікласніца СШ №2 г.Сянно Вікторыя Падалінская — пераможца ўсіх 4-х этапаў прадметнай алімпіяды па абслугоўваючай працы, Кацярына Шастоўская, навучэнка 11 класа Багушэўскай СШ №2, — пераможца абласной алімпіяды па грамадазнаўстве. Падзячныя лісты за выхаванне дзяўчынак атрымалі іх маці, Вольга Падалінская і Іна Шастоўская, і настаўнікі — Вольга Шыдлоўская і Наталля Клемянцёнак. Апошнія за належную падрыхтоўку вучняў таксама былі матэрыяльна заахвочаны. Далее

Анонс

15.05.2013г. У “Ноч музеяў” раённы музей запрашае сенненцаў на “Этнаграфічны марафон”

«Ноч музеяў» — ініцыяваная супрацоўнікамі парыжскага Луўра ў 1991 годзе акцыя па прыцягненні ў музейныя залы гледачоў —  у Беларусі пройдзе ўжо ў дзявяты раз.

Сенненскі гісторыка-краязнаўчы музей далучаецца да міжнароднай акцыі ў трэці раз, і кожны раз яе тэматыка была розная. Сёлета, 17 мая з 17.30 да 23.00, жыхароў і гасцей горада чакае «Этнаграфічны марафон».

Анонсы

08.05.2013г. Уважаемые гости и жители города!

Сердечно поздравляем Вас с 68-летием Победы советского  народа в Великой Отечественной войне и  приглашаем  9 мая 2013 года принять участие в праздничных мероприятиях на центральной площади

В ПРОГРАММЕ:
8.05 с   19.00
9.05 до 12.00 - почетный  караул;
 9.00-13.00   -  праздничная  торговля;
 09.30-13.00 -  работа театрализованных  площадок:  «Неугасаемый огонь памяти»,  «Славім мірны край любімы»;
                            выставка-продажа  сувенирной    продукции; 
 10.00-10.30 - торжественный  митинг, возложение  венков и   цветов к памятникам погибших воинов;                       
 10.50-11.20 - легкоатлетическая эстафета по улицам г. Сенно;
 11.20-13.00 - велопробег по маршруту г.Сенно- агр.Немойта - г.Сенно;
ВЫСТУПЛЕНИЯ  КОЛЛЕКТИВОВ
 
11.30-13.00 - концерт художественной самодеятельности     «За того парня»;
20.00-22.00 - районный конкурс на лучшее вождение автомобиля среди девушек, имеющих водительское

                         удостоверение категории «В»,  «AVTO-ЛЕДИ 2013»;
 22.00           -  праздничный фейерверк;
 22.15-01.00 - праздничная дискотека.

С праздником Великой Победы!
 

 

30.04.2013  Афиша выходного дня

Приглашаем всех жителей и гостей города 1 мая в парк 40-летия Победы на Праздник труда, который будет проходить в рамках районного экологического фестиваля \"Молодежь за сохранение родного края\".

Начало мероприятия: 13.00.

В программе праздника:

- кукольный спектакль \"Природа - это мы\";

- книжная выставка \"Прыроды вечнай чараванне\";- выставка поделок из природных материалов \"Дивный терем природы\";

- мастер - класс по направлениям декоративно - прикладного искусства;

- концертная программа;

15.30 - торжественное закрытие фестиваля  \"Молодежь за сохранение родного края\". Церемония награждения участников фестиваля.

В честь праздника перед жителями и гостями праздника выступит творческий коллектив Витебской ордена \"Знак Почета\" государственной академии ветеринарной медицины


26.04.2013г. Информация о местах и режиме работы приемных пунктов вторичных материальных ресурсов

Сенненское райпо  осуществляет прием вторичных материальных ресурсов. Приемочные пункты расположены по следующим адресам:

- г.Сенно, ул. Мичурина, ул. Красной Слободы;

-г.п.Богушевск, ул. Мира, д.6 

Время работы пунктов ежедневно с 8.00 до 17.00, обед с 12.00 до 13.00. Выходной: воскресенье.


26.04.2013г.  Вясновы сезон кірмашовага гандлю працягваецца

На Сенненшчыне ярмаркі пройдуць па распрацаваным графіку: 26 — Студзёнцы, Літусаве; 27 — Сянне, Багушэўску, Машканах, Белай Ліпе; 28 — у Сянне. Продаж тавараў будзе пачынацца з 10.00, а ў Студзёнцы, Літусаве і Какоўчыне — 11.00.

Па інфармацыі, атрыманай з эканамічнага аддзела райвыканкама, аснову гандлю ў населеных пунктах раёна складуць насенне бульбы, цыбулі, іншых гароднінных культур, кветак. Будуць рэалізоўвацца саджанцы пладовых кустоў, яблынь, груш, поліэтыленавая плёнка, угнаенне, грунты, сродкі аховы раслін, свежая агародніна, натуральны мёд. Райспажыўтаварыства абяцае максімальна прадставіць уласную прадукцыю.

23.04.2013г. Сенненский ФОК отремонтируют

Управлением физкультуры, спорта и туризма Витебского облисполкома на капитальный ремонт Сенненского физкультурно-оздоровительного комплекса выделено полтора миллиарда белорусских рублей.

Заказан проект, который предусматривает ремонт крыши, замену пола с новым искусственным покрытием. Также планируются замена освещения, установка новых оконных и дверных проёмов, ремонт и утепление раздевалок, строительство туалета, душевых кабинок.


02.04.2013г.

У парку 40-годдзя Перамогі г.Сянно прайшла раённая зімовая спартакіяда калектываў фізкультуры прадпрыемстваў, арганізацый і сельсаветаў. У спаборніцтвах прынялі ўдзел звыш 120 чалавек.

Сярод арганізацый і прадпрыемстваў раёна ўжо не першы год перамогу святкавалі выратавальнікі з РАНС. Другі камандны вынік паказалі газавікі з РУП «Сяннорайгаз», трэці — аматары спорту Багушэўска.

Не менш жорсткая барацьба ішла паміж камандамі сельсаветаў. Сёлета першымі сталі спартсмены з Беліцкага сельсавета. Немалая заслуга ў гэтым інструктара-метадыста фізкультурна-спартыўнага клуба «Алімп» з аг.Полымя Пятра Рацькова. Другое агульнакаманднае месца занялі аматары спорту Багданаўскага сельсавета, трэцяе — Багушэўска.

Нельга не згадаць і пераможцу па стральбе Мікалая Пагарэльскага (Сенненская ПМС), які з пяці выстралаў набраў найбольшую колькасць балаў (31). Цікава было паназіраць за ўпартасцю і сілай спартсменаў у падыманні гіры. Уразілі ўсіх Ілья Сочнеў (РАНС) і Сяргей Ільіных (райгаз). Аднак, перамагчы кандыдата ў майстры спорту па гіравым спорце Сяргея Кацара хлопцам усё ж такі не ўдалося. Шмат эмоцый выклікала спаборніцтва па перацягванні каната.

Падтрымаць спартсменаў на ўсіх этапах спартакіяды прыйшлі не толькі іх сябры і родныя, але калегі, кіраўнікі прадпрыемстваў, старшыні сельвыканкамаў. 


28.03.2013г. 

29 марта 2013 года в 13.00 в районном доме культуры  состоится торжественное мероприятие, посвященное подведению итогов работы отраслей народного хозяйства района за 2012 год и занесению на районную Доску Почета передовиков и  лучших трудовых коллективов района


21.03.2013г. Юныя сенненцы атрымали першыя пашпарты
 
Сенненскія школьнікі, як і многія  іх аднагодкі па ўсёй Беларусі, атрымалі  пашпарты грамадзяніна Рэспублікі Беларусь па шматгадовай традыцыі непасрэдна ў Дзень Канстытуцыі. Галоўны дакумент асобы юнакам і дзяўчатам уручыў  кіраўнік раёна. Віктар Цапота зрабіў гэта ў вялікай зале пасяджэнняў раённага выканаўчага камітэта, у прысутнасці членаў выканкама.

Віноўнікамі ўрачыстасці  сталі чатырнаццаць падлеткаў ад 14 да 16 гадоў, навучэнцы школ Сянна, Багушэўска, Літусава, Янова, Машчон, якія  вызначаюцца добрай вучобай і грамадскай актыўнасцю.

 У дадатак да пашпартоў школьнікі таксама атрымалі і прэзідэнцкія падарункі — кнігу «Я — грамадзянін Беларусі».

 


18.03.2013г. О вовлечении неиспользуемого имущества в хозяйственный оборот 

 Витебским областным исполнительным комитетом 14.02.2013 утверждены «Перечень неиспользуемого и неэффективно используемого имущества, находящегося в собственности Витебской области и ее административно-территориальных единиц» и «Календарный график вовлечения в хозяйственный оборот неиспользуемого государственного имущества, находящегося в собственности Витебской области, на 2013 год».

В перечень внесены объекты недвижимости государственной формы собственности, подлежащие вовлечению в хозяйственный оборот в 2013 году путём продажи на аукционах, передачи в аренду и безвозмездное пользование.
 Перечень сформирован по следующему принципу: вначале произведена группировка имущества в зависимости от места его нахождения (город, район), затем объекты распределены в зависимости от способа их вовлечения, а в последующем осуществлена сортировка объектов, входящих в одну группу в зависимости от способа их вовлечения, по убыванию в зависимости от площади. Объекты, предполагаемые к вовлечению различными способами, отнесены к соответствующим группам в порядке очередности способов (продажа, аренда, передача в безвозмездное пользование, безвозмездная передача в частную собственность, безвозмездная передача в республиканскую собственность и безвозмездная передача в пределах коммунальной собственности).

  • Ознакомиться с перечнем 

  • Ознакомиться с графиком 

  Полную информацию о находящихся на территории Витебской области и подлежащих вовлечению в хозяйственный оборот в 2013 году неиспользуемых объектах недвижимости, как государственной, так и частной форм собственности Вы найдете на сайте фонда «Витебскоблимущество»  www.fondgosim.vitebsk.by/lists.htm  в сети Интернет.

 13.03.2013г.  ЗАПРАШАЕМ НА МАСЛЕНІЦУ!

У суботу, 16 сакавіка, усе прыходзьце ў парк 40-годдзя Перамогі праводзіць зіму і сустракаць вясну!

Дарослых і дзяцей чакаюць тэатралізаванае прадстаўленне  “Сем дзён Масленіцы”, святочны канцэрт, гульнёвая праграма. Жадаючыя змогуць прыняць удзел у розных конкурсах, у тым ліку  на лепшае пудзіла і самы смачны блін. А самыя спрытныя паспрабуюць свпе сілы на традыцыйнай забаве – масленічным слупе. Будзе працаваць святочны гандаль.

Пачатак мерапрыемстваў у 11.00.

ПРАЦАЎНІКІ НА СТАРТ

На Масленіцу ў парку 40-годдзя Перамогі пройдзе зімовая спартакіяда працоўных калектываў і сельскіх Саветаў.
У спаборніцтвах заяўлены лыжная эстафета, гіравы спорт, перацягванне канату, стралковы спорт. Жераб’ёўка каманд-удзельніц адбудзецца ў 9.30. Урачыстае адкрыццё спартакіяды пачнецца ў 10.00.


12.03.2013г.  Жэняцца сенненцы ў разы больш, чым разводзяцца

Летась у раёне было зарэгістравана 148 шлюбаў, у тым ліку 72 новыя сям’і былі створаны ў Сянне, 13 — у г. п.Багушэўск, 14 — у Какоўчынскім сельсавеце. Менш за ўсё — у Ходцаўскім і Беліцкім сельсаветах — па 3.

Аддзелам ЗАГС райвыканкама зарэгістравана 9 шлюбаў грамадзян Рэспублікі Беларусь з іншаземцамі: 6 — з расіянамі, 2 — украінцамі, 1 — літоўцам; 1 — з асобай без грамадзянства.

Сярод тых, хто браў шлюб, 4 жаніхі і 6 нявест былі старэй за 50 гадоў. У той жа час, тром нявестам давялося зніжаць шлюбны ўзрост. Далее


06.03.2013г.  Накануне 8 Марта представительницы прекрасной половины Сенненщины поборются за звание самой обаятельной и привлекательной

Всех жителей и гостей райцентра Сенненский районный Дом культуры приглашает 7 марта в 15.00 на праздничную программу «Самые обаятельные  и привлекательные», посвящённую празднованию 8 Марта.  В конкурсе примут участие 4 команды самых привлекательных и обаятельных женщин Сенненщины. А рыцари исполнят  для них свои серенады.

Приходите и поддержите своих бабушек, мамочек, любимых и подруг.

Пусть эта весна начнётся с улыбок и смеха!


28.02.2013г. Сенненскія дарожнікі сталі чацвёртымі
У аграгарадку Бабінічы Аршанскага раёна прайшла VI зімовая спартакіяда работнікаў РУП «Віцебскаўтадор». У ёй прынялі ўдзел адзінаццаць каманд.

Каманда Сенненскага ДЭУ №38 заняла шэсць прызавых месцаў. У лыжнай эстафеце і каманднай лыжнай гонцы нашы дарожнікі сталі трэцімі. Як і Ірына Губарэвіч, бухгалтар прадпрыемства, у індывідуальнай лыжнай гонцы, Юрый Верамяёнак, дарожны рабочы, у падняцці гіры ў вагавай катэгорыі да 70 кг. Другое месца камандзе ў спаборніцтвах па дартсе прынесла Ала Прыстаўка, намеснік начальніка па ідэалагічнай рабоце. Аляксандр Верамяёнак, вадзіцель прадпрыемства, стаў лепшым у намінацыі «Зімовая рыбалка».

У агульнакамандным заліку нашы дарожнікі сталі чацвёртымі.

27.02.2013г. Музею Машканскай школы Сенненскага раёна — 35!

 Музей баявой і працоўнай славы ў Машканскай школе  быў адкрыты 23 лютага 1978 года, і сёлета яму споўнілася 35 гадоў. Стваральнікам музея з’яўляецца колішні дырэктар навучальнай установы Мікалай Трафімавіч Лукашэвіч. Працягнуў гэту справу яго пераемнік Худавердзі Алахвердзіевіч Куліеў. Яму дапамагалі настаўнікі Васіль Ягоравіч Русанаў, Васіль Лаўрэнавіч Шарэнда, Марыя Іванаўна Шубка і іншыя.

Акрамя экскурсій, у музеі праходзяць розныя іншыя мерапрыемствы: урачыстыя лінейкі, урокі гісторыі, сустрэчы з ветэранамі вайны і працы, семінары-практыкумы для работнікаў музеяў школ раёна.  На базе музея шмат гадоў працуе краязнаўчы гурток «Памяць».
Мерапрыемствы, што праходзяць у музеі, выхоўваюць у дзяцей любоў да роднай зямлі, да сваёй школы, фарміруюць у маладога пакалення грамадзянска-патрыятычныя пачуцці. Далее

26.02.2013г. Среда-четверг — «ПРЯМЫЕ ЛИНИИ»

27 февраля, с 10.00 до 12.00, «прямую линию» по вопросам регистрации актов гражданского состояния проведёт начальник отдела ЗАГС Сенненского райисполкома Ольга Васильевна Мелешко. Телефон: 4-12-74.

По вопросам правового положения иностранных граждан в Республике Беларусь 27 февраля с 11.00 до 12.00 «прямую линию» проводит старший инспектор группы по гражданству и миграции Сенненского РОВД Наталья Михайловна БУЛЫНЯ. Звоните: 4-18-97.

28 февраля, с 14.00 до 15.00, по телефону 4-10-67 проведет «горячую линию» по вопросам раздельного сбора вторичных материальных ресурсов в Сенненском районе ведущий специалист районной инспекции природных ресурсов и охраны окружающей среды Екатерина Михайловна ХИРЕВИЧ.


19.02.2013г.

В Сенно пройдут мероприятия, посвященные Дню защитников Отечества

22 февраля 2013 года в 10.00 возле центрального сквера  Сенно пройдет торжественная церемония возложения венков, посвященная Дню защитников Отечества и 95-летию Вооруженных Сил Республики Беларусь.

В 16.00 в районном Доме культуры  состоится торжественное мероприятие, посвященное  Дню защитников Отечества и 95-летию Вооруженных Сил Республики Беларусь.


08.02.2013г.

Сенненскія міліцыянеры — трэція ў вобласці


У Наваполацку прайшоў чэмпіянат па лыжных гонках, удзел у якім прынялі каманды раённых і гарадскіх аддзелаў унутраных спраў.

Сенненскі РАУС прадстаўлялі старшы лейтэнант міліцыі, інспектар групы па грамадзянстве і міграцыі Таццяна Яўпак і старшы лейтэнант Іван Святлічны, які працуе інспектарам дарожна-патрульнай службы аддзялення ДАІ. Вынікам іх выступлення стала трэцяе каманднае месца.


01.02.2013г. 

Праздник снега

2 февраля 2013 года в парке 40-летия Победы пройдут соревнования по лыжным гонкам в рамках республиканского праздника \"Всемирный день снега\". Регистрация участников с 9.00. Открытие соревнований - 9.30. Старт в 10.00.


24.01.2013г.

Падачы, магчымасць у тры дакрананні адбіць мяч спецыяльнымі прыёмамі, атакаваць саперніка, адбіць нападзенні, блакіраванне — гэта валейбол. Камандная гульня, камбінаваны від спорту, дзе кожны ігрок мае строгую спецыялізацыю на пляцоўцы. Галоўнымі якасцямі валейбалістаў з’яўляецца скакучасць, добрая каардынацыя, рэакцыя, фізічная моц для эфектыўнага атакуючага ўдару.

Гэты від спорту — распаўсюджаны спосаб адпачынку для многіх сенненцаў. Пераканацца ў гэтым лёгка. Некалькі тыдняў спартсмены прыходзілі на трэніроўкі па валейболе, каб набраць адпаведную форму, паглядзець на каманды-саперніцы. А ўсё для таго, каб выйграць раённы чэмпіянат па валейболе, урачыстае адкрыццё якога нядаўна прайшло ў першай сенненскай школе.

На працягу студзеня-лютага 13 аматарскіх каманд, у склад якіх уваходзяць супрацоўнікі арганізацый і прадпрыемстваў раёна, будуць змагацца за галоўны прыз. Цырымонія адкрыцця пачалася са слоў прывітання кіраўніка раёна Віктара Цапоты. Выступіў і начальнік аддзела фізкультуры, спорту і турызму райвыканкама Аляксандр Гардзецкі. Ён жа прадаставіў права ўзняць сцяг спаборніцтва капітанам каманд, якія летась сталі пераможцамі чэмпіянату. Гэта валейбалісты з РАУС (Аляксандр Івашкоў) і РЭС (Ігар Шыдлоўскі).

 Спаборніцтвы праходзяць у дзвюх лігах. Сем каманд першай лігі гуляюць у спартыўнай зале першай сенненскай школы, шэсць каманд другой лігі — у СШ №2 г.Сянно. Пачатак гульняў: кожны панядзелак і сераду ў 18.30. Прыходзьце падтрымаць валейбалістаў. Уражанняў хопіць усім!


11.01.2013г.

Cацыяльны ўхіл захавае бюджэт Сенненскага раёна на 2013 год

Асноўнай крыніцай паступлення сродкаў у яго застаюцца падатковыя  адлічэнні  з заробкаў фізічных асоб.

Прайшла ХХХІІІ чарговая сесія раённага Савета дэпутатаў 26 склікання, на парадак дня якой былі вынесены два пытанні.  Спачатку дэпутаты  і запрошаныя да ўдзелу ў рабоце сесіі заслухалі справаздачу раённага выканаўчага камітэта аб сацыяльна-эканамічным развіцці раёна ў 2012 годзе і прагнозе на 2013 год. У якасці дакладчыка выступіў старшыня райвыканкама Віктар Цапота. Юлія Зязюліна, начальнік фінансавага аддзела райвыканкама, расказала пра бюджэт 2013 года: як ён будзе фарміравацца, на што траціцца. Далее


 9.01.2013г.

Сотрудники ГАИ обнаружили \"мертвые\" туши

Их перевозил в своем автомобиле житель Борисовского района Минской области. Автомобиль «Мерседес Спринтер» был остановлен начальником ОГАИ Сенненского РОВД Виктором Новаковичем и его коллегой, старшим инспектором по административной практике Андреем Красновским в деревне Пламя. Сотрудники ГАИ попросили водителя открыть салон транспортного средства, где милиционеры увидели 6 разделанных туш крупного рогатого скота. Ветеринарных сертификатов, которые необходимы для перевозки и дальнейшей реализации мяса, у водителя не было. По его словам, мясной груз был приобретен на рынке «Ждановичи» г. Минска, для дальнейшей перепродажи в городе Орша.

Водитель с автомобилем, а также полторы тонны мяса крупного рогатого скота стоимостью 19 млн белорусских рублей, были доставлены в Сенненский РОВД, где позже на горе-перевозчика был составлен административный протокол по ст. 15.38 Кодекса Республики Беларусь об административных правонарушениях, за нарушение ветеринарных правил. Теперь водителю «Мерседеса» предстоит уплатить штраф государству в размере до 20 базовых величин.