На апошнім пасяджэнні савета грамадскага пункта аховы парадку Багушэўскага сельвыканкама было запрошана шмат людзей, якія, па звестках міліцыі, не працуюць. Пры больш дэталёвым разглядзе сітуацыі нярэдка высвятляліся цікавыя дэталі.
Юрый Л. пасля таго, як атрымаў запрашэнне да размовы, паспеў працаўладкавацца. Стаў сацыяльным работнікам, даглядае інваліда па зроку. А вось 50-гадовы Іван Ш. ніколі без працы не быў. Нават пасля ліквідацыі Багушэўскага льнозавода, дзе ён апошні раз афіцыйна працаваў. Працуе і зараз — неафіцыйна. Рубіць у індывідуальнага прадпрымальніка зрубы. Атрымлівае зарплату ў канверце. І, відаць, яго асабіста падобны стан спраў задавальняе, бо ад прапановы працаўладкавацца на чыгуначнай станцыі адмовіўся.