контакты
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

***

31 марта 2014

***

За апошнія некалькі дзён на тэрыторыі Сенненскага раёна адбылося больш 30 выездаў выратавальнікаў Сенненскага РАНС па прычыне ўзгарання сухой расліннасці. Складзена 5 адміністрацыйных пратаколаў згодна з арт. 15.57 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях за выпальванне сухой расліннасці, травы на корані, а таксама ржышчы і пажніўных рэштак.

28 сакавіка ў в.Колпіна Багушэўскага сельсавета з-за выпальвання сухой травы агнём знішчаны дачны дом з гаспадарчымі пабудовамі. Па той жа прычыне 29 сакавіка ў гэтым населеным пункце агонь пашкодзіў другі дачны дом.

Пры ліквідацыі пажара сухой расліннасці каля в.Меліхава Ходцаўскага сельсавета выратавальнікамі быў знойдзены труп жанчыны. Прычына смерці і прычына ўзгарання травы высвятляюцца.