контакты
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

***

27 марта 2014

***

Рэгіянальны этап абласнога конкурсу сярод лідараў пярвічных арганізацый ГА «БРСМ» «Лідар — новае пакаленне» прайшоў на днях у раённым Доме культуры. Планавалася, што за пуцёўку ў фінал пазмагаюцца прадстаўнікі з чатырох раёнаў — Аршанскага, Талачынскага, Дубровенскага і Сенненскага. На жаль, па аб’ектыўных прычынах першыя два канкурсанты выбылі з гульні і шансы на перамогу для астатніх узраслі. Ну а ў нашага земляка яны павялічыліся ўдвая, бо, як кажуць, дома і сцены дапамагаюць. Тым не менш гледачы актыўна натхнялі на добрае выступленне шчырымі апладысментамі і нашага саперніка з Дубровеншчыны.

\"\"Сваю падтрымку ўдзельнікам конкурсу выказвалі  прадстаўнікі мясцовай улады: намеснік старшыні райвыканкама Зоя Фаміна, начальнікі  аддзелаў адукацыі, спорту і турызму, ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Людміла Аніськовіч і Сяргей Мяцеліца,  першы сакратар Сенненскага райкама ГА «БРСМ» Марына Наваковіч. На мерапрыемстве прысутнічалі намеснік загадчыка аддзела арганізацыйнай і праграмнай дзейнасці абласнога камітэта ГА «БРСМ» Дзмітрый Турок і першы сакратар Дубровенскага райкама ГА «БРСМ» Таццяна Лойка.

Юлія Зайцава прыехала з аграгарадка Зарубы Дубровенскага раёна. Дзяўчына ўзначальвае вучнёўскую пярвічку мясцовага дзіцячага сада-сярэдняй школы. За Сенненшчыну выступіў Андрэй Вільчынскі, вучань першай гарадской школы. Абоім дапамагалі групы падтрымкі. На працягу пяці этапаў маладыя людзі прадстаўлялі свае візіткі, сценгазеты, відэапрэзентацыі, знаёмілі з маладзёжнымі праектамі, што рэалізуюцца пярвічнымі суполкамі, спаборнічалі ў дэбатах. Выступленне кожнага канкурсанта мела свае адметнасці. Дзяўчаты з Дубровеншчыны ўпрыгожылі нумары харэаграфічнымі і вакальнымі інсцэніроўкамі. Сенненцы здзівілі журы нестандартным падыходам і тонкім гумарам. У выніку з невялікім адрывам перамогу святкаваў наш Андрэй Вільчынскі. Цяпер хлопцу належыць гэтак жа годна заявіць аб сваіх лідарскіх якасцях на абласным конкурсе.

Усе ўдзельнікі рэгіянальнага этапу атрымалі дыпломы і падарункі.