80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
80-годдзе вызвалення Віцебскай вобласці
Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій 2025
100 гадоў утварэння органаў гандлю Беларусі
22.11.2018
Вікторыя Азаранка пачне тэнісны сезон у Новай Зеландыі
Беларуска Вікторыя Азаранка пачне новы тэнісны сезон на турніры ў Оклендзе (Новая Зеландыя), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Экс-першая
ракетка Беларусі не ўпершыню стартуе на гэтых спаборніцтвах. Раней
Вікторыя Азаранка таксама пачынала выступленне ў Оклендзе. Гэты турнір
яна будзе разглядаць як этап падрыхтоўкі да Адкрытага чэмпіянату
Аўстраліі, пераможцай якога беларуска станавілася двойчы.
Арына
Сабаленка, якая займае 11-е месца ў рэйтынгу WTA, плануе пачаць
выступленне ў кітайскім Шэньчжэні. Сусветная жаночая тэнісная асацыяцыя
назвала галоўныя сенсацыі сезона 2018. У гэтым спісе на чацвёртым месцы
перамога Арыны Сабаленка над Каралін Вазняцкі ў другім круге турніру ў
Манрэалі.