Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
Меню
20.12.2022
У Беларусі выберуць лепшы горад і вобласць для вядзення бізнесу<br />
Саюз юрыдычных асоб "Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальніцтва" пачаў падрыхтоўку рэспубліканскага конкурсу "Лепшы горад (раён) і вобласць для бізнесу Беларусі", які пройдзе пры падтрымцы ўрада 15-ы раз, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў канфедэрацыі.
"Мэтай конкурсу з'яўляецца вызначэнне рэгіёнаў Беларусі, у якіх створаны найбольш аптымальныя ўмовы для вядзення бізнесу, пашырэння дыялогу ўлады і бізнесу ў рэгіёнах, стымуляванне дзелавой ініцыятывы рэгіянальных і галіновых бізнес-асацыяцый, выяўленне найбольш актуальных праблем вядзення бізнесу. На гэты момант ва ўсе рэгіёны накіроўваюцца анкеты аб выніках фінансава-гаспадарчай дзейнасці, колькасці зарэгістраваных суб'ектаў гаспадарання", - адзначыў кіраўнік канфедэрацыі Андрэй Капыток.
Традыцыйна ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу пройдзе ў рамках Беларускага тыдня прадпрымальніцтва ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, дзе будуць узнагароджаны пераможцы па дзесяці асноўных і дзвюх дадатковых намінацыях - кіраўнікі адміністрацый, мясцовых выканкамаў, найбольш актыўныя кіраўнікі рэгіянальных і галіновых бізнес-асацыяцый. Асобна будуць узнагароджаны прадстаўнікі рэспубліканскіх і рэгіянальных СМІ, якія актыўна асвятляюць тэму прадпрымальніцтва ў краіне.