кантакты
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

2026 – Год беларускай жанчыны
80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
80-годдзе вызвалення Віцебскай вобласці
Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій 2025
100 гадоў утварэння органаў гандлю Беларусі
У Беларусі плануюць пабудаваць кар'ер па здабычы базальту<br />

30.03.2023

У Беларусі плануюць пабудаваць кар'ер па здабычы базальту<br />

У Беларусі плануюць пабудаваць кар'ер па здабычы базальту. Аб гэтым на прэс-канферэнцыі расказаў начальнік галоўнага ўпраўлення прыродных рэсурсаў Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Васіль Колб, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў спецыяліста, у сакавіку гэтага года былі пачаты маштабныя работы па дэталёвай разведцы базальтаў і туфаў радовішча "Навадворскае".

"Гэта радовішча было папярэдне разведана ў 2018-2020 гадах. Па выніках папярэдняй разведкі складзена тэхніка-эканамічнае абгрунтаванне, дзе была даказана і адзначана эфектыўнасць гэтага праекта. У першым паўгоддзі 2023 года мы павінны завяршыць палявыя работы і работы па складанні тэхніка-эканамічнага абгрунтавання, каб прадаставіць рэзультат ураду для наступнага прыняцця рашэння аб будаўніцтве кар'ера", - расказаў Васіль Колб.

Ён дадаў, што базальт - новы від карыснага выкапня для Беларусі. Пры гэтым за год наша краіна выкарыстоўвае 70-80 тыс. т базальту.

"Сфера прымянення базальту даволі шырокая, пачынаючы ад уцяпляльнікаў, мінеральнай ваты і заканчваючы дабаўкай пры падрыхтоўцы керамічных плітак. У краіне існуе прадпрыемства, якое выпускае запатрабаваныя прадукты з гэтага карыснага выкапня. У асноўным гэта якраз уцяпляльнікі, што прымяняюцца ў будаўнічых работах", - адзначыў начальнік галоўнага ўпраўлення прыродных рэсурсаў Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

БелТА