кантакты
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

2026 – Год беларускай жанчыны
80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
80-годдзе вызвалення Віцебскай вобласці
Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій 2025
100 гадоў утварэння органаў гандлю Беларусі
У Беларусі намалочана звыш 7,1 млн тон збожжа з улікам рапсу<br />

11.09.2023

У Беларусі намалочана звыш 7,1 млн тон збожжа з улікам рапсу<br />

У Беларусі, паводле даных на 9 верасня, намалочана больш за 7106,4 тыс. т збожжа з улікам рапсу. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

З агульнага намалоту 6126 тыс. т - збожжавых і зернебабовых культур, рапсу - больш за 980,4 тыс. т.

Уборку кукурузы на зерне вядуць у трох абласцях краіны: Брэсцкай, Мінскай і Гомельскай. Убрана 1,97 тыс. га. Намалочана 14,7 тыс. т. Ураджайнасць склала 74,6 ц/га.

Зялёнай масы кукурузы сабралі 4656,4 тыс. т.

Прадаўжаюць аграрыі і ўборку крупяных культур. Грэчкі намалочана 20,9 тыс. т, проса - 12,1 тыс. т.

Льнотрасты нарыхтавалі 79,7 тыс. т.

Салома пасля ўборкі збожжавых каласавых і зернебабовых культур убрана на 75 працэнтах скошаных плошчаў.

У гаспадарках краіны ўбіраюць і бульбу. Накапана 108,7 тыс. т пры ўраджайнасці 359,1 ц/га.

Цукровых буракоў накапалі 226,9 тыс. т, ураджайнасць культуры - 437,8 ц/га.

БелТА