кантакты
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

2026 – Год беларускай жанчыны
80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
80-годдзе вызвалення Віцебскай вобласці
Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій 2025
100 гадоў утварэння органаў гандлю Беларусі
У Беларусі абнавілі патрабаванні да атэстацыі антыкрызісных кіраўнікоў<br />

25.08.2023

У Беларусі абнавілі патрабаванні да атэстацыі антыкрызісных кіраўнікоў<br />

Саўмін зацвердзіў палажэнне аб парадку атэстацыі і пераатэстацыі фізічных асоб на адпаведнасць прафесійна-кваліфікацыйным патрабаванням, якія прад'яўляюцца да часовага (антыкрызіснага) кіраўніка. Гэта прадугледжана пастановай урада нумар 551 ад 22 жніўня 2023 года, якая апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Для выключэння затрат дзеючых кіраўнікоў, якія заявілі ў Мінэканомікі аб намеры прадаўжаць работу, іх атэстаты захоўваюць сілу да заканчэння тэрміну (5 гадоў). Гэтыя кіраўнікі павінны павысіць кваліфікацыю для ведання новага закона "Аб урэгуляванні неплацежаздольнасці" і прынятых у мэтах яго развіцця актаў", - адзначылі ў Мінэканомікі.

Атэстацыя праводзіцца ў форме вуснай гутаркі (дыстанцыйна або вочна). Катэгорыі атэстатаў заснаваны на крытэрыях колькасці работнікаў суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу.

Для мінімізацыі затрат дапускаецца прадстаўленне дакументаў на атэстацыю па электроннай пошце з далейшай зверкай з арыгіналамі пры атрыманні атэстата.

Формай атэстацыі замацоўваецца (як і цяпер) вусная гутарка. Падрабязна рэгулюецца ўся працэдура работы атэстацыйнай камісіі. Для дзеючых кіраўнікоў (не менш за 2 гады на рынку) з тэрмінам дзеяння атэстата, які хутка скончыцца, устаноўлены абавязак пераатэстацыі пасля павышэння кваліфікацыі без яўкі на камісію.

Устаноўлены падставы спынення атэстата па працэсуальных прычынах (заканчэнне тэрміну, неатрыманне і г.д.) і яго анулявання з прычыны нядобрасумленнасці (работа без страхоўкі, сістэматычнае невыкананне ключавых абавязкаў, прадпісанняў і патрабаванняў Мінэканомікі, а таксама вызваленне судом ад абавязкаў).

Пастанова ўступае ў сілу з 1 кастрычніка 2023 года.

БелТА