У Беларусі зніжаюцца выкіды забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра. Аб гэтым паведаміла на прэс-канферэнцыі намеснік начальніка ўпраўлення экалагічнай палітыкі, навукі і інфармацыі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Алена Меляшкова, перадае карэспандэнт БЕЛТА.