26 красавіка спаўнілася 35 гадоў з дня аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Для многіх гэты дзень застаўся ў памяці як страшны кашмар, які забраў светлае мінулае, пазбавіўшы будучыні на роднай зямлі. Тая ракавая субота змяніла і лёсы тысячам людзей, хто ў тэрміновым парадку быў адпраўлены на ліквідацыю катастрофы.