кантакты
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

2026 – Год беларускай жанчыны
80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
80-годдзе вызвалення Віцебскай вобласці
Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій 2025
100 гадоў утварэння органаў гандлю Беларусі
Памеры дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, павялічылiся з 1 мая<br />

02.05.2023

Памеры дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, павялічылiся з 1 мая<br />

У Беларусі з 1 мая павялічылiся памеры дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей. Новыя памеры ўстаноўлены на перыяд з 1 мая па 31 ліпеня 2023 года, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Мінпрацы і сацабароны.

Так, аднаразовая дапамога пры нараджэнні першага дзіцяці складзе 10 БПМ (Br3 521,30), а пры нараджэнні другога і наступных дзяцей - 14 БПМ (Br4 929,82).

Жанчынам, якія сталі на ўлік у арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, адначасова выплацяць 100 працэнтаў БПМ, або Br352,13.

Сем'ям на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў кожны месяц будуць выплачваць 50 працэнтаў БПМ, або Br176,07.

Штомесячная дапамога на дзяцей, якія старэйшыя за тры гады, з асобных катэгорый сем'яў, прадугледжаных заканадаўствам, складзе: на дзіця-інваліда - 70 працэнтаў БПМ, або Br246,49, на не маючых інваліднасці - 50 працэнтаў БПМ, або Br176,07.

У Мінпрацы таксама назвалі памеры штомесячнай дапамогі ў сувязі з доглядам дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў. Пры першай і другой ступені страты здароўя да спаўнення дзіцяці 18 гадоў і пры трэцяй і чацвёртай ступені страты здароўя да спаўнення дзіцяці трох гадоў належыць 100 працэнтаў БПМ, або Br352,13; з трэцяй і чацвёртай ступенню страты здароўя пасля надыходу дзіцяці 3-гадовага ўзросту - 120 працэнтаў БПМ, або Br422,56.

Асобны памер дапамогі дзейнічае адносна дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў, інфіцыраваных ВІЧ, кожны месяц будуць выплачваць 70 працэнтаў БПМ, або Br246,49.

БелТА