кантакты
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

2026 – Год беларускай жанчыны
80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
80-годдзе вызвалення Віцебскай вобласці
Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій 2025
100 гадоў утварэння органаў гандлю Беларусі
Экспартны форум "Беларусь мясная" стартаваў у Мінску

17.04.2026

Экспартны форум "Беларусь мясная" стартаваў у Мінску

16 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Экспартны форум "Беларусь мясная" стартаваў у Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА

16-17 красавіка ў Мінску праходзіць галіновы форум "Беларусь мясная" - ключавая прафесійная пляцоўка для вытворцаў, перапрацоўшчыкаў, рытэйлу, пастаўшчыкоў тэхналогій і экспертаў з Беларусі і Расіі.

У час адкрыцця мерапрыемства намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Дарафейчык падкрэсліў, што форум карыстаецца шырокай падтрымкай не толькі ў Рэспубліцы Беларусь, але і далёка за яе межамі. "Сёння мы вітаем нашых гасцей і ўпэўнены, што мерапрыемствы форуму будуць карысны для кожнага з нас. Мы яшчэ раз зверым гадзіннік, вызначым актуальныя задачы і праблемы, намецім шляхі іх вырашэння і, безумоўна, выйдзем на ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва", - сказаў ён.

Ва ўмовах вострай канкурэнцыі на знешніх харчовых рынках неабходна ўлічваць тэндэнцыі сусветнай вытворчасці, своечасова рэагаваць на выклікі і не толькі ўмацоўваць свае пазіцыі, але і імкнуцца іх пашыраць, звярнуў увагу намеснік міністра. "У вырашэнні гэтых задач асаблівая роля належыць жывёлагадоўлі як аснове аграрнай эканомікі. Мясаперапрацоўчая галіна з'яўляецца адной з прыярытэтных і экспартаарыентаваных, - адзначыў ён. - На працягу апошніх пяці гадоў у краіне назіраецца ўстойлівы рост вытворчасці гатовых мясных вырабаў. Як вынік, Рэспубліка Беларусь у поўным аб'ёме забяспечвае патрэбнасці ўнутранага рынку. Па выніках 2025 года узровень самазабяспечанасці склаў 140,2 працэнта".

Галіна развіваецца дынамічна, перад ёй пастаўлены дакладныя задачы па мадэрнізацыі. "Дадатковым стымулам служыць урадавая праграма развіцця аграрнага сектара на 2026-2030 гады, мэтай якой з'яўляецца стварэнне высокапрадукцыйнай сельскай гаспадаркі. У сувязі з гэтым запланавана будаўніцтва буйных жывёлагадоўчых комплексаў, рэканструкцыя і мадэрнізацыя перапрацоўчых прадпрыемстваў. Гэта дасць магчымасць павялічыць аб'ёмы вытворчасці і пашырыць экспарт", - сказаў Ігар Дарафейчык.

Да 2030 года плануецца нарасціць выпуск мясной прадукцыі на 5-6 працэнтаў, каўбасных вырабаў - на 7 працэнтаў. Паводле яго слоў, прадпрыемствы галіны пастаянна ўдасканальваюцца, што садзейнічае росту прадукцыйнасці працы і ўмацаванню рыначных пазіцый. Стратэгічным напрамкам становіцца таксама глыбокая перапрацоўка ўсёй сыравіны, якая паступае.

"Развіццё галіны пацвярджаецца праведзенымі рэканструкцыямі, створанай вытворчай базай і прафесіяналізмам спецыялістаў", - рэзюмаваў ён.

Форум аб'ядноўвае ўпраўленцаў, тэхнолагаў, маркетолагаў і інжынераў вакол галоўнага пытання: за кошт чаго сёння фарміруецца прыбытак мясной катэгорыі і якія рашэнні рэальна працуюць на паліцы. Удзельнікі разбяруць, як мяняецца рынак і якія кіраўніцкія, тэхнічныя, тэхналагічныя рашэнні даюць магчымасць не проста ўтрымлівацца, а расці - ад сыравіны і вытворчасці да ўпакоўкі, брэнда і канчатковага выбару пакупніка.

Чакаецца, што ў форуме прымуць удзел больш як 300 прадстаўнікоў.-0-