кантакты
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

2026 – Год беларускай жанчыны
80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
80-годдзе вызвалення Віцебскай вобласці
Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій 2025
100 гадоў утварэння органаў гандлю Беларусі
Экспарт турыстычных паслуг у Беларусі плануецца павялічыць на 18 працэнтаў па выніках года

11.06.2025

Экспарт турыстычных паслуг у Беларусі плануецца павялічыць на 18 працэнтаў па выніках года

У бягучым годзе экспарт турыстычных паслуг у Беларусі плануюць павялічыць на 18 працэнтаў. Аб гэтым расказала намеснік дырэктара Дэпартамента турызму Міністэрства спорту і турызму Кацярына Ганчаронак у праекце БЕЛТА "Краіна гаворыць".

Паводле слоў Кацярыны Ганчаронак, 2024 год характарызаваўся ростам усіх асноўных паказчыкаў у турыстычнай сферы. "Самы асноўны паказчык - экспарт турыстычных паслуг. Уязны турызм - гэта прыярытэтны напрамак развіцця турызму. Тэмп яго росту ў мінулым годзе склаў 128,4 працэнта і перасягнуў нават паказчыкі, якія былі да пандэміі. Да пандэміі рэкордны ўзровень экспарту быў $266 млн", - адзначыла яна.

За тры месяцы 2025 года таксама назіраецца прырост экспарту турпаслуг - больш як на 20 працэнтаў. Па выніках года плануецца павялічыць экспарт на 18 працэнтаў.

БелТА