кантакты
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

2026 – Год беларускай жанчыны
80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
80-годдзе вызвалення Віцебскай вобласці
Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій 2025
100 гадоў утварэння органаў гандлю Беларусі
«Белдзяржхарчпрам» плануе павялічыць пастаўкі ў Расію, Кітай і краіны далёкай дугі<br />

14.03.2022

«Белдзяржхарчпрам» плануе павялічыць пастаўкі ў Расію, Кітай і краіны далёкай дугі<br />

"Белдзяржхарчпрам" плануе павялічыць пастаўкі ў Расію, Кітай і краіны далёкай дугі. Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА старшыня канцэрна Алег Жыдкоў.

"Нягледзячы на тое што сённяшняя абстаноўка ў свеце застаецца вельмі няпростай, на наш погляд, цяпер яшчэ не час для прыняцця бізнесам нейкіх радыкальных рашэнняў. Санкцыі - мера для нас сама па сабе не новая, галіны краіны адаптуюцца да новых рэалій, знаходзяцца новыя магчымасці, - сказаў Алег Жыдкоў. - Возьмем падзеі ва Украіне. Так, сёння мы вымушаны пераарыентаваць свой экспарт на іншыя рынкі. Але ў асноўным гэта не новыя рынкі. Мы проста павялічым аб'ёмы экспарту ў тыя краіны, дзе нас ужо ведаюць і любяць нашу прадукцыю. Гэта і Расія, і Кітай, а таксама краіны далёкай дугі. Па-ранейшаму асноўнымі гандлёвымі партнёрамі для нас застануцца дзяржавы - члены ЕАЭС і СНД. Гэтыя краіны ахопліваюць вялікую тэрыторыю, і месца на рынках хопіць на ўсіх".

Паводле яго слоў, экспарт арганізацый канцэрна ва Украіну ў мінулым годзе вырас больш як на 50 працэнтаў і склаў $33,3 млн (8,3 працэнта ў агульным аб'ёме экспарту). "Праўда, рост забяспечаны за кошт павелічэння сыравіннага экспарту соладу і солі, якія ва ўдзельнай вазе экспартных паставак ва Украіну ў 2021 годзе займалі 57 працэнтаў. З улікам цяперашніх абставін пераразмеркаваць вызваленыя аб'ёмы соладу і солі, якія маюць павышаны попыт, не будзе складана", - адзначыў старшыня канцэрна.

БелТА