Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
Меню
17.04.2020
Жанчыны Сенненшчыны далучыліся да рэспубліканскай акцыі «Марафон падтрымкі»<br />
Раённая арганізацыя Беларускага саюза жанчын далучылася да маштабнай рэспубліканскай акцыі «Марафон падтрымкі», мэта якой - дапамагчы медыкам, якія працуюць у складаных умовах.
Грамадскае аб'яднанне не можа заставацца ў баку ад барацьбы з каранавiрусам і гатова падставіць жаночае плячо ў вырашэнні праблемы. У рамках акцыі «Марафон падтрымкі» раённая арганізацыя Беларускага саюза жанчын зрабіла першы крок у падтрымку медыкаў і перадала Сенненскай раённай бальніцы камплекты пасцельнай бялізны.
Старшыня раённай арганізацыі ГА «БСЖ» Зоя Фаміна падкрэсліла, што значная частка медыкаў - гэта жанчыны, і жаночае аб'яднанне проста абавязана падтрымаць іх і па меры магчымасці дапамагчы установе аховы здароўя.
Намеснік галоўнага лекара Марына Сапяжынская выказала падзяку БСЖ за падтрымку. Яна ніколі не бывае лішняй. І як сказала Марына Аркадзьеўна, справа не ў матэрыяльным складніку. Заўсёды важна ведаць, што мы не адны, побач ёсць людзі, грамадскія арганізацыі, калектывы прадпрыемстваў гатовыя прыйсці на дапамогу.
Акцыя «Марафон падтрымкі» працягваецца.
«Голас Сенненшчыны», Ларыса МУКАМОЛАВА.
Фота аўтара.