кантакты
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

2026 – Год беларускай жанчыны
80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
80-годдзе вызвалення Віцебскай вобласці
Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій 2025
100 гадоў утварэння органаў гандлю Беларусі
Згуртаванасць калектыву - справа ідэолага<br />

08.10.2021

Згуртаванасць калектыву - справа ідэолага<br />

Цэнтр па забеспячэнню дзейнасці бюджэтных арганізацый адносна маладая ўстанова. Тым не менш, яе калектыў ужо паспеў паказаць годныя вынікі ў многіх сферах дзейнасці і грамадскага жыцця.

Вялікая частка супрацоўнікаў, а іх у цэнтры 65, - маладыя людзі. Дарэчы, у гэтым годзе арганізацыя папоўнілася двума маладымі спецыялістамі. За кожным з іх замацаваны настаўнік, які аказвае моладзі метадычную дапамогу. Гэта яшчэ раз пацвярджае, што ў маладых кадрах тут маюць патрэбу і іх чакаюць.

- Праца з моладдзю - важны, а галоўнае патрэбны кірунак. Ад таго, як яна арганізавана, якія якасці мы выхаваем у маладых людзях, як дапаможам раскрыць іх таленты і здольнасці, уцягнуць у карысныя стваральныя справы, залежыць стабільная будучыня краіны. Наша моладзь ужо паспела паказаць сябе ў раённым конкурсе прафесійнага майстэрства сярод працоўнай моладзі «Лепшы па прафесіі», - распавядае Алена Шафранская, ідэолаг цэнтра.

Зрэшты, усё супрацоўнікі прымаюць актыўны ўдзел у праводзiмых у раёне мерапрыемствах, будзь то патрыятычныя, культурныя ці спартыўныя. Безумоўна, не заўсёды атрымоўваецца атрымаць перамогу, але дружная каманда ўдасканальваецца і не спыняецца на дасягнутым. Напрыклад, не так даўно прадстаўнікі гэтай ўстановы нядрэнна прайшлі этапы на вяровачным гарадку, спаборніцтва было арганізавана ў рамках круглагадовай спартакіяды сярод працоўных калектываў раёна. Вынік - ганаровае другое месца. Пляжны валейбол, турнір па шашках - усюды знаходзяцца жадаючыя прыняць удзел і адстаяць гонар цэнтра. Дружны калектыў прымаў актыўны ўдзел у добраўпарадкаванні лесапарка 40-годдзя Перамогі, у сустрэчы з удзельнікамі аўтапрабегу «Сімвал адзінства». Свой уклад унеслі ў стварэнне ручніка-абярэга ў рамках праекта «Жывая нітка традыцый». А таксама не выпусцілі з увагі форум патрыятычных сіл «Сімвал адзінства», які прайшоў 17 верасня ў культурна-спартыўным комплексе «Мінск-Арэна». Разам з дэлегатамі ад Сенненскага раёна ў ім пряняла ўдзел Алена Шафранская. У Год народнага адзінства сілы тут накіравалі і на добраўпарадкаванне тэрыторыі. І вынік у гэтай справе таксама ёсць. Зразумела, што з'яднаць, наладзіць калектыў на патрэбны лад - справа няпростая. І вялікі ўклад у гэта ўносіць Алена Паўлаўна. Яна - менавіта той выпадак, калі гаворка заходзіць пра прыклад годнай ідэалагічнай працы, камунікабельнасць, падкаванага ва ўсіх сферах чалавека.

- Можа быць, нашы работнікі мала танчаць і спяваюць, але вось на канцэрт, арганізаваны раённым цэнтрам культуры, прыйдуць усе без выключэння, - сцвярджае Алена Паўлаўна.

Гэта - адна са склаўшыхся тут добрых традыцый. Ёсць і іншыя. Напрыклад, віншаваць імяніннікаў.

- У дзень нараджэння супрацоўнікаў мы размяшчаем паштоўку з віншаваннямі на стэндзе. А ў дзень стварэння нашай арганізацыі праводзім калектыўныя экскурсіі па славутасцях і памятных месцах райцэнтра, - адзначае ідэолаг.

На просьбу ўсё ж расказаць крыху пра сябе Алена Паўлаўна прапануе працягнуць гутарку аб калектыве, бо пра іх ёсць, што расказаць. Напрыклад, пра ўзнагароды і дасягненнях, якія таксама заваёўвалі ўсім цэнтрам.

- Мы працуем у адной звязцы з грамадскімі аб'яднаннямі: прафсаюзнай арганізацыяй, ГА «Белая Русь», «БРСМ», «Беларускі саюз жанчын», - дзеліцца Алена Шафранская.

Разам заўсёды і ва ўсім - гэты выраз стаў ключавым у рабоце ўстановы, а банэр на фасадзе будынка -яркое пацверджанне вышэйсказанага.

- Калі казаць аб ідэалогіі - гэта механізм, які пры дапамозе інфармацыйных тлумачэнняў, гутарак гуртуе ўсіх работнікаў, вядзе да стварэння трывалых сувязяў і сяброўскіх адносін. Сучасны ідэолаг павінен не толькі быць у курсе ўсіх падзей, але і ўмець спраўляцца з вялікай колькасцю дакументацыі, а таксама валодаць навыкам вядзення працы з людзьмі рознай узроставай катэгорыі, - прыкмячае Алена Шафранская. І ў яе гэта добра атрымліваецца. Як? Вядома, не без дапамогі кіраўніцтва, калег, работнікаў аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.

- Разам мы можам больш, - упэўнена ідэолаг.

Ксенія Крупская.