Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
Меню
31.05.2019
Зборная каманда Сенненскага раёна “Сенн-Трапе” з ліку супрацоўнікаў цэнтральнай раённай бальніцы і цэнтра гігіены і эпідэміялогіі заняла трэцяе месца ў адкрытым міжраённым турніры інтэлектуальных гульнях “Што? Дзе? Калі?”, які на днях прайшоў у Лёзне.
За кубак Лёзненскага раённага выканаўчага камітэта змагаліся 12 каманд. Гасцямі спаборніцтва сталі прадстаўнікі з Сянна і Лепеля. Наша каманда ўпершыню ўдзельнічала ў турніры, які ладзіцца на працягу пяці гадоў. Паспрабаваць свае сілы ў інтэлектуальным паядынку прапанавалі супрацоўнікі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, якія прадаставілі і транспарт для паездкі.
Гульня складалася з шасці тураў па шэсць пытанняў. Заданні былі цікавыя, тычыліся гісторыі, культуры, мастацтва. Некаторыя патрабавалі канкрэтных ведаў, а некаторыя былі скіраваны на логіку.
З першага тура гульні сенненцы трапілі ў тройку лідараў, моцна замацаваўшы за сабой трэцяе месца. Па выніках сустрэчы першае і другое месцы дасталіся камандам з Лёзна.