кантакты
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

2026 – Год беларускай жанчыны
80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
80-годдзе вызвалення Віцебскай вобласці
Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій 2025
100 гадоў утварэння органаў гандлю Беларусі
За працоўныя дасягненні Пётр Гарбачоў, галоўны інжынер ДЛГУ «Багушэўскі лясгас», у 2020 годзе занесены на раённую Дошку гонару<br />

10.06.2020

За працоўныя дасягненні Пётр Гарбачоў, галоўны інжынер ДЛГУ «Багушэўскі лясгас», у 2020 годзе занесены на раённую Дошку гонару<br />

На пасадзе галоўнага інжынера Пётр Венедзіктавіч працуе зусім нядаўна - з 2017 года. Але за гэты кароткі прамежак часу змог сфарміраваць у калектыве атмасферу патрабавальнасці, зацікаўленасці кожнага ў дасягненні пастаўленых мэт.

За высокія паказчыкі ў прафесійнай дзейнасці Пётр Гарбачоў у 2019 годзе быў узнагароджаны Ганаровай граматай Віцебскага ДВЛГА і падзячным лістом за подпісам дырэктара Багушэўскага лясгаса.

- За апошнія гады лясгас змяніўся, - распавядае галоўны інжынер. - У цэхах ўстаноўлена сучаснае абсталяванне. У распараджэнні лясгаса добрыя майстэрні, пагрузачныя пляцоўкі на чыгуначных станцыях, лесапункце, а таксама якасныя бензапілы, магутныя лесавозы, трактары. Моцная матэрыяльна-тэхнічная база дазваляе забяспечваць паспяховае вядзенне ўсёй вытворча-гаспадарчай дзейнасці, за якую адказвае інжынерная служба. Адным з найважнейшых напрамкаў яе працы з'яўляецца рэалізацыя драўніны. За апошнія гады значна выраслі пастаўкі прадукцыі на экспарт.

Лясную прафесію Пётр Гарбачоў выбіраў свядома. У дзяцінстве часта знаходзіўся на прыродзе. Любіў хадзіць у лес. Скончыўшы з адзнакай БДТУ, ён вярнуўся на Сенненшчыну. Пачынаў сваю працоўную дзейнасць майстрам лесу ў Сенненскім лясніцтве. Кар'ера Пятра Венедзіктавіча развівалася хутка, у розныя перыяды працы быў ляснічым Ульянавіцкага лясніцтва, галоўным ляснічым лясгаса, дырэктарам лясгаса, дырэктарам леспрамгаса ААТ «Віцебсклес».

У Пятра Гарбачова надзейны і моцны сямейны тыл. З жонкай ён пазнаёміўся і распісаўся яшчэ падчас вучобы. Дзеці ўжо дарослыя: дачка заканчвае Магілёўскі дзяржаўны універсітэт харчавання, сын вучыцца ў Віцебскім індустрыяльна-тэхналагічным каледжы.

У вольны час мой суразмоўца любіць пасядзець з вудай на беразе рэчкі, возера. Да гэтага занятка яму ўдалося прыцягнуць і сына.

- Рыбалка, асабліва зімовая, - кажа ён, - асабіста для мяне - лепшы адпачынак пасля працоўнага тыдня.

«Голас Сенненшчыны»,   Анатоль Мосін.

  Фота аўтара.