Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
Меню
29.01.2020
За базавую велічыню прададзены лагер «Віцязь»<br />
27 студзеня камітэтам дзяржаўнай маёмасці Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта быў прададзены аздараўленчы лагер «Віцязь», размешчаны ў Сенненскім раёне, на плошчы ў 21,5 га., які не выкарыстоўваўся з 2015 года.
У склад лагера ўваходзіць 39 капітальных пабудоў, у тым ліку 8 спальных карпусоў, кацельня, склады, медыцынскі корпус, гаспадарчы корпус, клуб-сталовая, дэферыт, артскважына, летняя эстрада, вальер для сабак, каналізацыйная помпавая станцыя, вадаправодная вежа, ачышчальныя збудаванні, вонкавае асвятленне, сеткі цеплазабеспячэння, футбольная і баскетбольная пляцоўкі.
Аздараўленчы лагер выстаўляўся на аўкцыён ўжо ў 14-ы раз, пачынаючы з лютага 2017 года, на Гэтым разам з устанаўленнем пачатковай цаны роўнай 39 базавых велічынь.
На гэты кошт знайшоўся толькі адзін пакупнік - таварыства з абмежаванай адказнасцю з г.п.Балбасава Аршанскага раёна, якому і прадалі аздараўленчы лагер за 1105 руб. Новы ўласнік плануе выкарыстаць лагер у якасці базы адпачынку.
Камітэт дзяржаўнай маёмасці Віцебскага аблвыканкама.