кантакты
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

2026 – Год беларускай жанчыны
80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
80-годдзе вызвалення Віцебскай вобласці
Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій 2025
100 гадоў утварэння органаў гандлю Беларусі
З 25 мая па 5 чэрвеня праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Увага - дзеці!»<br />

26.05.2020

З 25 мая па 5 чэрвеня праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Увага - дзеці!»<br />

Прафілактычная акцыя заклікана прыцягнуць увагу да праблемы забеспячэння бяспекі дзяцей на дарозе.

За мінулы перыяд 2020 года на тэрыторыі Віцебскай вобласці адбылося 8 дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам непаўналетніх.

Згодна з Правіламi дарожнага руху, у дні акцыі аўтамабілі ў светлы час сутак павінны перасоўвацца з уключаным блізкім святлом фар. Асаблівую ўвагу інспектары ДАІ будуць надаваць выкананню хуткаснага рэжыму, правілаў праезду пешаходных пераходаў і бяспечнай перавозкі дзяцей.

Дзяржаўтаінспекцыя заклікае вадзіцеляў быць як мага больш уважлівымі пры руху паблізу дзіцячых устаноў, праездзе нерэгулюемых пешаходных пераходаў, прыпынкаў транспарту і ў дварах.

Нагадваць сваім дзецям нескладаныя правілы бяспечных паводзін на вуліцы і дарозе - абавязак кожнага з бацькоў. Дамагайцеся, каб захаванне правілаў бяспекі ўвайшло ў звычку і стала нормай паводзін у дзяцей. Памятаеце, што яны заўсёды глядзяць на вас. Будзьце годным прыкладам свайму дзіцяці!

 

АДАІ Сенненскага РАУС