Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
Меню
08.12.2021
Хадцаўскі Дом культуры - кропка прыцягнення для многіх мясцовых жыхароў<br />
Хадцаўскі Дом культуры стаў кропкай прыцягнення для многіх мясцовых жыхароў. Яго наведваюць людзі розных узростаў і знаходзяць для сябе нешта цікавае, сваё. Усе гэта дзякуючы дружнай камандзе супрацоўнікаў і адукаванаму кіраўніку. Алеся Даўкшас - кіраўнік з вялікім стажам. За яе плячыма мноства арганізаваных і праведзеных мерапрыемстваў.
Алеся Міхайлаўна па-майстэрску сумяшчае ў сабе арганізатарскія якасці з масай уласных захапленняў. Яна робіць усё, каб мясцовыя жыхары не засумавалі ў манатонным рытме сельскага жыцця. Сем гадоў таму жанчына захапілася вышываннем і вырашыла дзяліцца вопытам з дзецьмі. За гэта час не адзін дзясятак хлапчукоў і дзяўчынак навучыліся тэхнікам вышывання і стварылі сваімі рукамі цэлыя творы мастацтва. Гурток працягвае сваю працу і зараз.
Па словам Алесі Міхайлаўны, чалавекам творчым яна была заўсёды. І не толькі таму, што прафесія абавязвае, больш - патрабуе душа. З любоўю і трапятаннем жанчына адклікаецца аб навучэнцах гуртка і з задавальненнем дэманструе працы, створаныя ўмелымі рукамі юных талентаў.
- Імкнуся не проста паказаць дзецям тэхніку вышывання, але і навучыць галоўнаму - любовi да таго, што ты робіш. І зусім усё роўна, што гэта за кірунак, - дзеліцца загадчыца.
Да кожнага дзіцяці ў Алесі Міхайлаўны свой падыход. Часцей за ўсё дзеткі прыходзяць сюды яшчэ зусім не ўпэўненымі ў сабе, не ўмеючы трымаць іголку правільна. Але літаральна праз пару заняткаў з Алесяй Міхайлаўнай яны адчуваюць сябе нашмат смялей, і ўжо бачны першыя вынікі.
- Для таго, каб зацікавіць рабят, на першую пару дэманструю свае працы, распавядаю гісторыю іх стварэння. У большасці выпадкаў, калі дзіця хоць разочак наведае гурток, то будзе хадзіць і далей, - сцвярджае мая суразмоўніца.
Сярод усіх сваіх прац майстрыха з цяжкасцю змагла назваць любiмыя, таму што ў кожным вырабе ёсць часцінка яе душы, з усімі звязаны розныя моманты з яе жыцця.
- Асабіста мне вельмі хочацца навучыцца вышываць партрэты, - распавядае Алеся Міхайлаўна.
Хаця яны і ёсць сярод работ гэтай дзіўнай рукадзельніцы, але па яе словах, выходзяць не так добра, як пейзажы, кветкавыя кампазіцыі, нацюрморты. Зусім нядаўна жанчына захапілася новым творчым напрамкам – вязаннем з трыкатажнай пражы.
- Гэта вельмі цікавы від рукадзелля, з дапамогай якога можна не толькі ствараць прадметы гардэроба, але і ўпрыгожваць інтэр'ер, - дзеліцца мая суразмоўніца.
Акрамя гуртка па вышыванні ў Доме культуры функцыянуюць і іншыя напрамкі творчай дзейнасці: тэатральная, народная, харэаграфічная. Тутака ж квітнее дэкаратыўна-прыкладная і сучасная творчасць.
Зусім нядаўна пачаў сваю працу гурток па лозапляценні пад кіраўніцтвам Сяргея Грунтова, настаўніка беларускай мовы і літаратуры мясцовай школы. Хочацца адзначыць, што мужчына з'яўляецца адзіным у раёне, хто займаецца гэтым відам дзейнасці.
Праца з лазой - працэс працаёмкі, тут патрэбна пастаянная практыка. Але калі дасягаеш вызначанага выніку, заняткі пачынаюць радаваць і натхняць новыя дасягненні.
- Хочацца яшчэ больш, лепш, прыгажэй. У асноўным гурток наведваюць старэйшыя людзі. Дзеткі пакуль што не аблюбавалі гэты від дзейнасці. Спадзяюся, што ў хуткім часе і яны зацікавяцца гэтым кірункам, - дзеліцца Алеся Міхайлаўна.
Мая суразмоўніца з задавальненнем дэманструе гатовыя працы дарослых. Не схаваю, што выглядаюць гэтыя вычварныя кошычкі вельмі выдатна. У іх відаць усю тую любоў, з якой іх стваралі.
Зараз у Доме культуры поўным ходам ідзе падрыхтоўка да наступнага года Тыгра. У сценах гэтага будынка ўжо на ўсю моц ідуць рэпетыцыі, шыюцца касцюмы, рыхтуюцца святочныя дэкарацыі.
Ксенія КРУПСКАЯ.