кантакты
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

2026 – Год беларускай жанчыны
80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
80-годдзе вызвалення Віцебскай вобласці
Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій 2025
100 гадоў утварэння органаў гандлю Беларусі
Віншаванне кіраўніцтва Сенненскага раёна з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі<br />

05.11.2021

Віншаванне кіраўніцтва Сенненскага раёна з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі<br />

Віншуем вас з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі!

7 лістапада — знамянальная дата ў летапісе многіх народаў, якая вызначыла ход сусветнай гісторыі.

Кастрычніцкая рэвалюцыя адкрыла новую эпоху ў развіцці чалавецтва, ажыццявіла такія асноўныя прынцыпы, як права нацый на самавызначэнне, павага да людзей працы, сацыяльная справядлівасць. Гэты дзень стаў сімвалам пераўтварэння жыцця, памяці аб энтузіязме першых савецкіх будоўляў, пакланення перад мужнасцю тых, хто абараняў Радзіму, хто верыў у светлую будучыню і ішоў на подзвіг у імя ідэі.

Для нашай краіны падзеі таго часу адкрылі шлях да нацыянальнага самавызначэння і ўласнай дзяржаўнасці.

З імем Кастрычніцкай рэвалюцыі мы звязваем шматлікія перамогі, здзяйсненні і працоўныя дасягненні нашага народа, якія і дагэтуль працягваюць заставацца прадметам нашага асаблівага гонару.

Сёння Рэспубліка Беларусь упэўнена ідзе ўласным шляхам развіцця. Стваральная праца, імкненне да сацыяльнай справядлівасці, павага да гісторыі і традыцый - галоўныя фактары кансалідацыі беларускага грамадства.

Напярэдадні свята жадаем усім моцнага здароўя, шчасця, спакою, міру і новых працоўных дасягненняў.

З павагай,

М.М.Вілюга, старшыня Сенненскага раённага Савета дэпутатаў

А.А.Лебедзеў, першы намеснік старшыні Сенненскага раённага выканаўчага камітэта