кантакты
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

2026 – Год беларускай жанчыны
80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
80-годдзе вызвалення Віцебскай вобласці
Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій 2025
100 гадоў утварэння органаў гандлю Беларусі
Віктар Лісковіч прыняў удзел у дыялогавай пляцоўцы ў Багушэўскай сярэдняй школе імя А. Марфіцкага Сенненскага раёна<br />

12.03.2021

Віктар Лісковіч прыняў удзел у дыялогавай пляцоўцы ў Багушэўскай сярэдняй школе імя А. Марфіцкага Сенненскага раёна<br />

Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Віктар Лісковіч наведаў Сенненскі раён.

Асноўная мэта візіту: даведацца больш пра Сенненшчыну, пагутарыць з моладдзю і працоўнымі калектывамі раёна.

Хлебам-соллю сустрэлі Віктара Лісковіч ў Сенненскай школе-інтэрнаце для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.

У школе-інтэрнаце арганізавана прафесійная падрыхтоўка выхаванцаў па адзінкавых кваліфікацыях: столяр 2-3 разраду; швачка 2-3 разраду; трактарыст-машыніст катэгорыі «А»; гароднінавод. У вольны час выхаванцы разам з дарослымі вырошчваюць сельскагаспадарчую прадукцыю і выпускаюць сталярныя і швейныя вырабы, якія выкарыстоўваюцца ў школе і ідуць на продаж. Разам з Віктарам Лісковічам наведалі швейныя і сталярныя майстэрні, пагутарылі з выхаванцамі ўстановы начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Віцебскага аблвыканкама Дзмітрый Хома, намеснік старшыні Сенненскага райвыканкама Зоя Фаміна, начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Алена Вiлюгiна.

На дыялогавай пляцоўцы ў Багушэўскай сярэдняй школе імя А.Марфiцкага Віктар Лісковіч расказаў старшакласнікам аб тым, што неабходна шанаваць маладым людзям у сучасным свеце. Гэта сваю зямлю, нацыянальныя сімвалы, гісторыю. Асабліва важна памятаць подзвіг савецкіх людзей у Вялікай Айчыннай вайне.

«Страціць лёгка - набыць цяжка», - пазначыў Віктар Лісковіч

Важна павышаць прэстыж рабочых прафесій, нягледзячы на ​​тое, што вялікая колькасць маладых людзей імкнецца атрымаць вышэйшую адукацыю ў ВНУ.

Таксама Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі пагутарыў з працоўным калектывам Багушэўскага лясгаса.

«Віцебскія весці», Ірына Хасанава

Фота аўтара