кантакты
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

2026 – Год беларускай жанчыны
80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
80-годдзе вызвалення Віцебскай вобласці
Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій 2025
100 гадоў утварэння органаў гандлю Беларусі
Ведаць родную мову важна, упэўнены педагогі ясляў-сада №1 райцэнтра. 

04.11.2019

Ведаць родную мову важна, упэўнены педагогі ясляў-сада №1 райцэнтра. 

Таму праводзяць мэтанакіраваную работу па далучэнні выхаванцаў да культурных каштоўнасцей сваёй краіны, фарміраванні ў іх асноў нацыянальнай свядомасці.

Кожную пятніцу ва ўсіх групах установы дашкольнай адукацыі гучыць беларуская мова, на якой на працягу дня педагогі размаўляюць з дзецьмі. Яны тлумачаць значэнні слоў, вучаць будаваць сказы, а таксама чытаюць казкі. Выхавацелі імкнуцца як мага часцей праводзіць беларускамоўныя мерапрыемствы па матывах народных святаў. На днях у садку прайшло фальклорнае свята “Восеньскі кірмаш”. Да яго рыхтаваліся не толькі педагогі, але і дзеці разам са сваімі  бацькамі. Яны майстравалі вырабы з садавіны і гародніны, лялькі з прыроднага матэрыялу, а таксама гатавалі розныя прысмакі. Спецыяльна для свята выхаванцам былі пашыты касцюмы з элементамі нацыянальнай вышыўкі.

Для галоўных герояў мерапрыемства – Лявоніхі і Лявона, Гаспадыні Восені, у вобразах якіх выступілі педагогі, уборы былі запазычаны ў РЦКіНТ. А галоўнае, усе ўдзельнікі “Восеньскага кірмашу” размаўлялі па-беларуску. Асабліва шчыра гучалі песні, вершы на роднай мове з вуснаў юных сенненцаў. Яны таксама прымалі ўдзел у вясёлых беларускіх гульнях, мелі магчымасць сыграць на народных інструментах – дзіцячых цымбалах, гармоніку, свістульцы, драўляных лыжках.

 Па водгуках бацькоў і саміх дзетак свята прайшло ў цёплай і сяброўскай атмасферы, пакінула прыемныя ўражанні і падарыла добры настрой.

Голас Сенненшчыны
Фота прадастаўлена ўстановай дашкольнай адукацыі.