кантакты
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

2026 – Год беларускай жанчыны
80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
80-годдзе вызвалення Віцебскай вобласці
Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій 2025
100 гадоў утварэння органаў гандлю Беларусі
Валянціна Грыбоўская прызнана носьбітам нематэрыяльнай культурнай каштоўнасці «Беларускія мастацкія практыкі саломапляцення»<br />

30.03.2021

Валянціна Грыбоўская прызнана носьбітам нематэрыяльнай культурнай каштоўнасці «Беларускія мастацкія практыкі саломапляцення»<br />

Беларускім практыкам саломапляцення прысвоены статус нематэрыяльнай культурнай каштоўнасці. Адным з яе носьбітаў прызнана майстар Сенненскага Дома рамёстваў Валянціна Грыбоўская.

- Саломапляценне у нас стала развівацца літаральна з дня адкрыцця Дома рамёстваў, - распавядае кіраўнік установы Вольга Квашко. - У цяперашні час мы аднавілі ўсе тэхнікі пляцення з саломкі. Адна з апошніх - традыцыйнае спіральнае пляценне.

Гэтага прыроднага матэрыялу ў Доме рамёстваў, сапраўды, шмат. Ён - на мастацкіх пано і дыванах, з яго выраблены шкатулкі і брэндавыя сувеніры, а пад столлю вісяць самыя розныя саламяныя павукі. Сярод апошніх - характэрны толькі для нашага рэгіёну «Сенненскі павук». Ва ўстанове культуры яго называюць раскошным.

І гэта нядзіўна, бо толькі яго ўпрыгожваюць зернямі трохкаляровай фасолі, надаючы гэтаму асаблівы сэнс: абароны ад вядзьмарства, для маладосці, прыгажосці, міру ў сям'і, актыўнасці і здароўя.

Асаблівы гонар ва ўстанове культуры - тканы пояс з саломай, бо аднавіць яго спрабаваў не адзін майстар вобласці, а атрымалася гэта зрабіць менавіта сенненцам. Дзіўна, як скараецца таленавітым рукам гэтая, здавалася б, падатная, але такая тонкая матэрыя, колькі сэнсу могуць укласці яны ў кожнае выраб.

- У нас часта пытаюцца, чаму нашы працы не такія светлыя, як тыя, што рыхтуюць спецыяльна для шматлікага пакупніка, - працягвае аповяд Вольга Квашко. - Уся справа ў тэхніцы апрацоўкі саломкі. Вядома, сенненскія майстры валодаюць самымі сучаснымі метадамі, але перавагу мы ўсё ж такі аддаём традыцыйным. Каб захаваць натуральнасць, максімальна наблізіцца да таго, што было шмат стагоддзяў таму. Каб адчуць тую асаблівую энергетыку, якую адчуваеш кожны раз, калі бярэш у рукі нешта, створанае нашымі продкамі.

Асаблівай прыцягальнасцю валодае саломка і для Валянціны Грыбоўскай. У ёй майстар бачыць непаўторную паэзію, якую ўвасабляе ў сваіх працах. Яны, дарэчы, традыцыйна атрымліваюць высокую ацэнку на самых розных конкурсах і культурных форумах. Да прыкладу, на адкрытым абласным свяце-конкурсе майстроў саломапляцення «Папараць-кветка», што праходзіў у рамках фестывалю мастацтваў «Славянскі базар-2019», Валянціна Грыбоўская заваявала Гран-пры. І гэта - усяго толькі адзін са шматлікіх прыкладаў, калі творчасць майстра знаходзіла высокае прызнанне.

Статус носьбіта нематэрыяльнай культурнай каштоўнасці абавязвае, лічыць таленавітая сенненка. У першую чаргу да таго, каб не толькі захоўваць і развіваць традыцыі, але і перадаваць салідны багаж ведаў і ўменняў калегам, падрастаючаму пакаленню. Усім, хто ў звычайнай саломцы здольны разгледзець нешта сваё, дзіўнае і непаўторнае.

«Голас Сенненшчыны» , Галіна Жукава.

Фота аўтара.