Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
Меню
29.01.2020
Ва УСК па Віцебскай вобласці падвялі вынікі службовай дзейнасці за мінулы год<br />
Па выніках 2019-га лепшымі аддзеламі Віцебскай вобласці прызнаны Наваполацкі ГАСК і Сенненскі РАСК.
Лепшым следчым сярод супрацоўнікаў упраўлення працэсуальнага кантролю стаў Артур Судзілоўскі.
Лепшым следчым следчага ўпраўлення - Анастасія Багатырова.
Лепшымі сярод супрацоўнікаў тэрытарыяльных следчых падраздзяленняў - Святлана Раманава (Віцебскі ГАСК) і Алена Андрэйчык (Талачынскі РАСК).
Падводзячы вынікі службовай дзейнасці падраздзяленняў Віцебшчыны, начальнік УСК Павел Ігнатаў падзякаваў калегам за добрасумленнае стаўленне да працы, пажадаў не спыняцца на дасягнутым і працягваць ўдасканальвацца ў прафесійным плане.
ЭДУАРД КАРАЛЕВIЧ, «Віцебскія весці»
Фота sk.gov.by.