Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
Меню
04.04.2025
У рамках рэспубліканскай акцыі "Дай лесe новае жыццё!" за в. Заветнае было высаджана 16,5 тысяч саджанцаў хвоі і бярозы
У рамках рэспубліканскай акцыі "Дай лесу новае жыццё!", якая праходзіць з 21 сакавіка па 12 красавіка 2025 года ў Беларусі пад эгідай Года добраўпарадкавання і 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, на алеі ля брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан у в. Заветнае Багушэўскага сельсавета пасадзілі туі і саджанцы хвоі.
Пачалося мерапрыемства з мітынгу-рэквіема. У ім прынялі ўдзел член Савета Рэспублікі, начальнік Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Мялешкін, галоўны ляснічы Віцебскага ДВЛГА Аляксандр Ізмайловіч, старшыня раённага Савета дэпутатаў Міхаіл Вілюга, старшыня Багушэўскага сельвыканкама Вячаслаў Багданаў, ратавальнікі і супрацоўнікі лясгаса, юныя міратворцы Багушэўскай школы міру і выхаванцы мясцовага дзіцячага садка. Юныя лесаводы дашкольнага лясніцтва "Буслята" ДУА "Багушэўскі дзіцячы сад Сенненскага раёна" прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі "Дай лесe новае жыццё!", якая сёлета прысвечана Году добраўпарадкавання і 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Пачалося мерапрыемства з мітынгу-рэквіем ля брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан у в. Заветнае. Затым на алеі юныя лесаводы сумесна з прадстаўнікамі ўлады, ратавальнікамі і супрацоўнікамі лясгаса пасадзілі туі і саджанцы хвоі.