кантакты
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

2025 — Год добраўпарадкавання
80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
80-годдзе вызвалення Віцебскай вобласці
Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій 2025
100 гадоў утварэння органаў гандлю Беларусі
У рамках рабочай паездкі старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Сергяенка наведаў сельгаспрадпрыемствы раёна

18.04.2025

У рамках рабочай паездкі старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Сергяенка наведаў сельгаспрадпрыемствы раёна

У рамках рабочай паездкі ў Сенненскі раён старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Сергяенка наведаў сельгаспрадпрыемствы раёна: ААТ "Белая ліпа", КСУП "Саўгас імя Машэрава", УСП "Дружбінец".

Суправаджаў Ігара Сергяенку Алег Макарэвіч, старшыня Сенненскага райвыканкама.

Мэта паездкі - паглядзець, як арганізаваны вяснова-палявыя работы і як завяршаецца зімоўка жывёлы.

Дарэчы, рабочая група Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у лютым 2025 года наведвала Сенненскі раён па пытанні арганізацыі зімова-стойлавага ўтрымання БРЖ.

Ігар Сергяенка:

- Сённяшняя паездка - гэта фактычна працяг знаёмства з раёнамі Віцебскай вобласці.

Па выніках візіту ў Сенненскі раён хацелася б адзначыць, што на сённяшні дзень актыўна разгорнута работа на палях раёна. Істотных праблемных пытанняў, звязаных з гатоўнасцю і рамонтам тэхнікі, няма. Фактычна 95-97 працэнтаў тэхнікі працуе на палях.

На сённяшні дзень у раёне пасеяна крыху больш за 40 працэнтаў яравых збожжавых культур. Праз тыдзень асобныя гаспадаркі прыступаюць да сяўбы кукурузы.

Па зімоўцы выбарачны кантроль паказаў, што тыя недахопы, якія былі выяўлены ў мінулы раз групай дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, у цэлым ліквідаваны. Вядома, калі казаць пра стан малочна-таварных комплексаў, ферм раёна, з 40 - толькі 4 сучасных комплекса. Астатнія фермы 60-70 гг. пабудовы. Падтрымліваюцца намаганнямі тых людзей, якія там працуюць. Надоі сёння ў гаспадарках раёна вышэйшыя, чым летась. Ёсць зрухі ў лепшы бок, хоць матэрыяльна-тэхнічная база патрабуе карэннай змены.

Падчас паездкі пагутарылі з людзьмі, наведалі прадпрыемствы гандлю, якія забяспечваюць побыт нашых вяскоўцаў. Сур'ёзных нараканняў няма, і калі гаварыць па сетцы Белкаапсаюза, тут яна ў выйгрышным стане ў параўнанні з іншымі раёнамі вобласці. У "Саўгасе Машэрава" ёсць свая крама, дзе рэалізуецца ўласная прадукцыя.

У цэлым, у гаспадарках раёна абстаноўка рабочая. Работы вядуцца ўсюды - наводзіцца парадак на зямлі, уздоўж дарог, у сельскіх населеных пунктах.

ГС