Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
Меню
20.05.2025
У рамках Адзінага дня інфармавання старшыня раённага выканаўчага камітэта Алег Макарэвіч сустрэўся з працоўным калектывам філіяла ДЭУ №38
Асноўнай тэмай для абмеркавання стала "Здаровая нацыя як аснова развіцця Беларусі".
- Важна сёння захаваць здаровую нацыю і выгадаваць моцнае пакаленне. І ўвага дзяржавы да гэтай тэмы заўсёды самая пільная: даступная і эфектыўная сістэма аховы здароўя, уцягванне грамадзян у рух за здаровы лад жыцця, якаснае санаторна-курортнае лячэнне, - акцэнтаваў увагу Алег Макарэвіч.
У рамках Адзінага дня інфармавання разгледжана дадатковая тэма "Рэалізацыя антыкарупцыйнай палітыкі ў сферы процідзеяння карупцыі і эканамічнай злачыннасці".