Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
Меню
09.04.2025
Паважаныя жыхары Сенненшчыны!
Прыміце шчырыя віншаванні з узнагароджаннем горада Сянно вымпелам "За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны"!
Адпаведны Указ учора падпісаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка.
Гэта важная ўзнагарода. Яна прамое пацвярджэнне таго, што Сенненская зямля з'яўляецца прыкладам подзвігу, праяўленага ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Гартаючы старонкі гісторыі, у чарговы раз бачыш, колькі гора выпала на плечы нашых землякоў: акупацыйны рэжым, палітыка генацыду. Спаленыя вёскі, плач маці, згубленае дзяцінства… Але гэта не зламала шматпакутны народ.
Сёння мы жывем у мірнай краіне, выхоўваем дзяцей і гаворым дзякуй тым, хто коштам уласнага жыцця набліжаў пераможны Май!
Алег МАКАРЭВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Міхаіл ВІЛЮГА, старшыня раённага Савета дэпутатаў.