Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
Меню
21.02.2025
Паважаныя воіны і ветэраны Узброеных Сіл!
Дарагія суайчыннікі!
Віншуем вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь - святам, якое стала сімвалам пераемнасці гераізму і подзвігу воінаў многіх пакаленняў.
У гэты дзень мы ўспамінаем і дзякуем афіцэрам і салдатам Вялікай Айчыннай вайны, якія са зброяй у руках абаранялі родную зямлю, аддаём даніну павагі ветэранам Узброеных Сіл і воінам-афганцам, якія з гонарам і годнасцю выканалі свой воінскі і інтэрнацыянальны абавязак.
Сёння слаўныя ратныя традыцыі працягвае кожны, хто ў наш неспакойны час па клічы сэрца выбірае высакародную прафесію служыць Айчыне, кожны, хто гатовы стаць на абарону міру і незалежнасці Беларусі. Вы - прыклад сапраўднага патрыятызму, смеласці і доблесці.
Перакананы, што Узброеныя Сілы і ў далейшым застануцца надзейным гарантам міру, суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці нашай дзяржавы.
Жадаем усім моцнага здароўя, дабрабыту і новых здзяйсненняў на карысць роднай Беларусі!
З павагай,
старшыня
Сенненскага раённага
выканаўчага камітэта А.А. Макарэвіч
старшыня
Сенненскага раённага
Савета дэпутатаў М.М. Вілюга