Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
Меню
29.04.2020
#Усё атрымаецца, але толькі калі мы разам#<br />
Сенненскія медыкі даслалі адкрыты ліст падзякі прадпрыемствам, грамадскім арганізацыям і простым грамадзянам за аказаную дапамогу медустанове ў перыяд пандэміі каранавiруса.
Медыцынскія работнікі ўстановы аховы здароўя «Сенненская цэнтральная раённая бальніца» выказваюць шчырую падзяку за падтрымку і рэальную дапамогу супольнасці нашага раёна: арганізацыям, прадпрыемствам, грамадскім фарміраванням, індывідуальным прадпрымальнікам, звычайным жыхарам.
«Прыемна ўсведамляць, што нашы грамадзяне разумеюць, наколькі складана зараз медыкам, якая у іх сёння каласальная фізічная і псіхалагічная нагрузка. У існуючых умовах мы маем патрэбу ў падтрымцы не менш тых, каго лечым», - з такімі словамі звярнуўся галоўны ўрач Сенненскай ЦРБ Андрэй Какайчанка ў адкрытым лісьце да ўсіх тых, хто не застаўся ў баку і адгукнуўся.
«Хочацца усім падзякаваць, пастарацца нікога не забыць, сказаць вялікі дзякуй усім неабыякавым людзям - тым, хто ўжо дапамог, і тым, хто яшчэ акажа падтрымку».
На фота медыцынскія работнікі Сенненскай ЦРБ.