Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
Меню
18.11.2024
Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу "Зямля цяплом працы сагрэта" прайшло ў раённым Доме культуры
Традыцыйна да прафесійнага свята аграрыяў падвялі вынікі штогадовага спаборніцтва сярод механізатараў за своечасовае і якаснае правядзенне веснавой сяўбы, таксама вызначаны пераможцы на ўборцы ўраджаю. Работнікі палёў, ферм і перапрацоўчых прадпрыемстваў прымалі віншаванні і заслужаныя ўзнагароды.
Словы ўдзячнасці ў адрас герояў свята гучалі ад старшыні Сенненскага райвыканкама Алега Макарэвіча, старшыні раённага Савета дэпутатаў Міхаіла Вілюга, першага намесніка старшыні - начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Андрэя Лебедзева, яго намесніка Антаніны Сунцеевай, старшыні райкама прафсаюза АПК Яўгеніі Шыбека.



