кантакты
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

2026 – Год беларускай жанчыны
80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
80-годдзе вызвалення Віцебскай вобласці
Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій 2025
100 гадоў утварэння органаў гандлю Беларусі
У Віцебскай вобласці з 1 жніўня ўводзіцца збор за перасячэнне мяжы<br />

13.07.2021

У Віцебскай вобласці з 1 жніўня ўводзіцца збор за перасячэнне мяжы<br />

У Віцебскай вобласці з 1 жніўня ўводзіцца мясцовы збор за перасячэнне транспартнымі сродкамі дзяржаўнай мяжы Беларусі ў пунктах пропуску. Гэта прадугледжана рашэннем Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў ад 29 чэрвеня 2021 года №238, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-портал.

Збор уводзіцца да 1 студзеня 2023 года. Яго стаўка складзе 1 базавую велічыню (1 БВ - Br29).

Ад выплаты збору вызваляюцца транспартныя сродкі, на якіх едуць: прадстаўнікі дзяржорганаў у мэтах выканання службовых абавязкаў; замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якiя прыбылi ў Беларусь па запрашэнні дзяржорганаў, дзяржарганізацый (неабходна наяўнасць пацвярджаючых дакументаў); замежнікі і асобы без грамадзянства, якiя едуць па дакументах, якія пацвярджаюць ступень цяжару і выяўленасці цяжкасцяў фізічнай актыўнасці і ўдзелу 75-100%, выдадзеных кампетэнтнымі органамі дзяржавы грамадзянскай прыналежнасці альбо звычайнага месца жыхарства; асобы, якія выязджаюць з Беларусі для атрымання меддапамогі пры наяўнасці дакументаў (або іх копій) прымаючай медыцынскай арганізацыі або Міністэрства аховы здароўя альбо пасля атрымання меддапамогі, а таксама асобы, якiя iх суправаджаюць.

Акрамя таго, вызвалены ад выплаты збору замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, для якіх устаноўлены бязвізавы парадак уезду ў нашу краіну і выезду з яе ў сувязі з правядзеннем Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» пры наяўнасці арыгінальных або электронных квіткоў на мерапрыемствы фестывалю ў Летнім амфітэатры альбо канцэртнай зале «Віцебск».

Таксама вызвалены ад выплаты ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, ветэраны баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў пры наяўнасці пацвярджаючых дакументаў, выдадзеных кампетэнтнымі органамі Беларусі, а таксама суправаджаючых інвалідаў асобы; замежныя грамадзяне, якія выязджаюць пасля знаходжання ў санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацыях Беларусі, пры наяўнасці пацвярджаючых дакументаў, і шэраг іншых катэгорый грамадзян.

Раней мясцовы збор за перасячэньне мяжы быў уведзены ў Гомельскай, Гродзенскай і Брэсцкай абласцях.