Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
Меню
08.02.2021
У вёску Ског Сенненскага раёна праведзены прыродны газ<br />
На карце газіфікацыі Віцебшчыны з'явіўся яшчэ адзін населены пункт. Блакітнае паліва паступіла ў вёску Ског Сенненскага раёна.
Такога ліку гасцей не ўзгадаюць мясцовыя жыхары. Падзяліць з імі радасць з нагоды паляпшэння ўмоў жыцця, якое звязана з прыходам прыроднага газу ў іх дамы, прыехалі старшыня аблвыканкама Мікалай Шарстнёў, памочнік Прэзідэнта - інспектар па Віцебскай вобласці Анатоль Ліневіч, міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч, генеральны дырэктар ДВА «Белпалівагаз» Аляксей Кушнарэнка, прадстаўнікі мясцовай улады і іншыя афіцыйныя асобы.
- Гэта падзея, на якую мы ўсе сабраліся, паказвае, што жыхары і невялікіх населеных пунктаў маюць права на годнае жыццё. У гэтым плане мы нямала робім. Два гады таму, як бы ні было складана з фінансамі, мы прынялі рашэнне звярнуць увагу на Багушэўск. Сёння бачны вынік - заасфальтаваны дарогі, добраўпарадкаваны парк, сквер, прыведзена ў парадак школа. І праца будзе працягвацца. Ёсць планы пабудаваць завод па вытворчасці пелет. Пасёлак будзе жыць і развівацца. Будучыня ёсць і ў вёскі, якая знаходзіцца ў некалькіх кіламетрах ад Багушэўска. Будзе газ - людзі з вялікім задавальненнем будуць тут будавацца. Бо мясціна вельмі прыгожая - лес, возера. Усё ёсць для выдатнага жыцця, - адзначыў Мікалай Шарстнёў, які разам з іншымі ганаровымі гасцямі запаліў сімвалічны факел.
Пра перспектывы развіцця населенага пункта распавёў старшыня Сенненскага райвыканкама Ігар Мароз. У прыватнасці, у гэтым годзе ў Скогу пачнуць будаўніцтва станцыі абезжалезвання, у наступным - пачнецца капітальны рамонт шматкватэрнага дома, запланаваны работы па добраўпарадкаванні.
На сённяшні дзень па працягласці газавых сетак (230 км) Сенненскі раён займае адно з лідзіруючых месцаў у вобласці. Блакітнае паліва падведзена да 19 сельскіх населеных пунктаў, 9 з 15 аграгарадкоў. Агульная працягласць уступіўшага у строй новага ўчастка газаправода склала 1,9 км. На прыроднае паліва пераведзена 27 кватэр у шматкватэрным доме, раней газіфікаваных ад рэзервуарнай устаноўкі звадкаванага газу, і 23 індывідуальных дома (спажывецкі кааператыў). У перспектыве да газаправода плануецца падключыць каля 80 прыватных домаўладанняў, а таксама малочнатаварную ферму.
Асабліва праславіліся работнікі, дзякуючы якім у населены пункт прыйшоў прыродны газ, адзначаны ўзнагародамі аблвыканкама, міністэрства энергетыкі і ДВА «Белпалівагаз».
Як адзначыў Віктар Каранкевіч, прыродны газ застаецца самым шырока выкарыстоўваемым энерганосбітам у Рэспубліцы Беларусь. Яго перавагі ў параўнанні з іншымі відамі паліва відавочныя - экалагічнасць, высокая цеплыня згарання і чысціня ў хатах.
За мінулы год на Віцебшчыне пабудавана больш за 42 км падводзiмых газаправодаў, па якіх прыроднае паліва прыйшло ў аграгарадкі і сельскія населеныя пункты ў Бешанковіцкім, Верхнядзвінскім, Гарадоцкім, Полацкам, Віцебскам, Лепельскім, Сенненскім, Талачынскім і Шаркоўшчынскім раёнах. Гэта сведчыць аб стварэнні ўмоў для далейшага развіцця сельскай мясцовасці, бо на сённяшні дзень прыродны газ застаецца самым зручным у выкарыстанні і недарагім энерганосбітам.
На даступнасць прыроднага газу для жыхароў сельскіх населеных пунктаў накіраваны нормы Указа Прэзідэнта ад 2 чэрвеня 2006 года №368, згодна з якому на будаўніцтва вулічных размеркавальных газаправодаў для спажывецкіх кааператываў па газіфікацыі прадугледжана падтрымка дзяржавы на суму да 70% ад кошту работ. Грамадзяне таксама могуць скарыстацца льготнымі крэдытамі, якія выдаюцца «Беларусбанкам» на тэрмін да 2 гадоў пад 3% гадавых.
На працягу апошніх дзесяцігоддзяў у рэспубліцы надаецца асаблівая ўвага развіццю сельскай мясцовасці. Да 2010 года дзейнічала праграма адраджэння і развіцця вёскі, далей - устойлівага развіцця сельскай мясцовасці, у цяперашні час - Дзяржаўная праграма «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе».
Са з'яўленнем прыроднага газу звязваюцца перспектывы развіцця рэгіёнаў: стварэння новых вытворчасцей і новых працоўных месцаў; перспектывы стварэння і развіцця інфраструктуры для забеспячэння працоўнымі рэсурсамі; павышаецца прывабнасць адпаведнай тэрыторыі.
«Віцебскія весці», Таццяна Пастэрнак
Фота Дзмітрыя Восіпава.