кантакты
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

2026 – Год беларускай жанчыны
80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
80-годдзе вызвалення Віцебскай вобласці
Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій 2025
100 гадоў утварэння органаў гандлю Беларусі
У Сянно ўзводзіцца буйны зернесушыльны комплекс з лініяй падрыхтоўкі збожжа і насення магутнасцю 18 тыс. т.<br />

24.01.2023

У Сянно ўзводзіцца буйны зернесушыльны комплекс з лініяй падрыхтоўкі збожжа і насення магутнасцю 18 тыс. т.<br />

Рэалізуе праект сялянска-фермерская гаспадарка «Тэра Ностра» (дарэчы, з лацінскага перакладаецца як «Наша зямля»). Актыўная фаза будаўніцтва вядзецца чатыры месяцы, зараз тут працуюць 60 чалавек з прадпрыемстваў-падрадчыкаў Барысава і Магілёва.

Па словах памочніка кіраўніка «Тэра Ностры» Максіма Бутрынава, пад новы аб'ект адведзены ўчастак плошчай амаль 5 га. Акрамя зернеачышчальна-сушыльнага комплексу з шасцю сіласамі ўмяшчальнасцю 500 т кожны, на ім размесцяцца цэх па падрыхтоўцы збожжа і насення прадукцыйнасцю 10 тон за гадзіну, пяць складскіх арачнікаў па 3 тыс. т. У перспектыве - будаўніцтва навесаў для сельскагаспадарчай тэхнікі гаспадаркі.

Вытворчыя магутнасці комплексу будуць выкарыстаны як для ўласных патрэб, так і для аказання паслуг. У сярэдзіне лютага аб'ект пачне працу ў пусканаладачным рэжыме, дапрацоўваючы насенне пад будучую яравую сяўбу. Поўнасцю завяршыць будаўніцтва плануецца да ўборачнай. На комплексе будзе створана пятнаццаць новых працоўных месцаў. Працяг тут: https://vitvesti.by/obshestvo/v-senno-vozvoditsia-krupnyi-zernosushilnyi-kompleks-s-liniei-podgotovki-zerna-i-semian-moshchnostiu-18-tys-t.html