кантакты
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

2026 – Год беларускай жанчыны
80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
80-годдзе вызвалення Віцебскай вобласці
Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій 2025
100 гадоў утварэння органаў гандлю Беларусі
У Сянно пройдзе міжнародная акцыя памяці «У славу агульнай Перамогі»<br />

24.03.2020

У Сянно пройдзе міжнародная акцыя памяці «У славу агульнай Перамогі»<br />

Да міжнароднай акцыі памяці «У славу агульнай Перамогі» далучыцца Сенненскі раён. 27 сакавіка ў 12.00 акцыя пройдзе ў парку трох Герояў г. Сянно.

Зямлю з месцаў воінскіх пахаванняў Сенненскага раёна збяруць у адзіную капсулу. Тое ж самае зробяць да мая 2020 года ва ўсіх гарадах і раёнах нашай краіны. Да кожнай капсулы будзе прыкладзены спіс імёнаў загінуўшых, пахаваных воінаў ці мірных грамадзян, а таксама інфармацыя пра вайсковыя падзеі мясцовасці, пра ўклад мясцовага насельніцтва ў барацьбу з нямецкімі захопнікамі, пра людзей, якія вызначыліся ў баях ці падпольным супраціве, пра страты і ахвяры мірнага насельніцтва.

Фіналам праекта стане закладка свяшчэннай зямлі, ўзятай з усіх памятных месцаў рэспублікі, у нішы храма-помніка ў гонар Усіх Святых у Мінску. Цырымонія пройдзе 9 мая 2020 года - у дзень 75-годдзя Вялікай Перамогі.