кантакты
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

2026 – Год беларускай жанчыны
80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
80-годдзе вызвалення Віцебскай вобласці
Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій 2025
100 гадоў утварэння органаў гандлю Беларусі
У Сянно працягвае работу грамадская прыёмная<br />

03.12.2020

У Сянно працягвае работу грамадская прыёмная<br />

У Сянно працягвае працу грамадская прыёмная па зборы паступаючых ад насельніцтва грамадска-значных ініцыятыў па пытаннях канстытуцыйнай рэформы і іншых актуальных праблемах краіны і рэгіёну.

Два разы на тыдзень, у аўторак і чацвер, прадстаўнікі мясцовай ўлады, структурных падраздзяленняў райвыканкама, дэпутацкага корпуса, грамадскіх аб'яднанняў адказваюць на пытанні, даюць кансультацыі і прымаюць прапановы грамадзян па ўнясенню змяненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.

Варта адзначыць, што звяртаюцца сюды жыхары Сенненшчыны не толькі з прапановамі, але і выкарыстоўваюць прадастаўленую магчымасць задаць пытанні. Так, аднаго са звярнуўшыхся ў грамадскую прыёмную цікавіла пытанне: ці можа ён набыць маёмасць ААТ «Сенненскі райаграсервіс» на аўкцыёне за адну базавую велічыню.

Як растлумачыў намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Сяргей Галынчык, які дзяжурыў у гэты дзень, згодна з Інструкцыяй аб парадку кіравання і распараджэння маёмасцю, што знаходзіцца ва ўласнасці Сенненскага раёна, зацверджанай рашэннем Сенненскага раённага Савета дэпутатаў ад 31 кастрычнiка 2019 г. № 83 «Аб кіраванні і распараджэнні маёмасцю», якое знаходзіцца ва ўласнасці Сенненскага раёна нерухомая маёмасць можа быць выстаўлена на аўкцыён з пачатковай цаной продажу, роўнай адной базавай велічыні.

Аднак вышэйназваная Інструкцыя не распаўсюджваецца на распараджэнне маёмасцю ў працэсе эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтва).

У сувязі з тым, што вызначэннем эканамічнага суда Віцебскай вобласці ад 20 мая 2020 г. у дачыненні да ААТ «Сенненскі райаграсервіс» адкрыта ліквідацыйная вытворчасць, то маёмасць таварыства не можа быць выстаўлена на аўкцыён з пачатковай цаной продажу, роўнай адной базавай велічыні.

Нагадаем, што ўсе прапановы па развіцці эканомікі, сацыяльнай сферы, маладзёжнай палітыкі, павышэнню ролі мясцовага кіравання і самакіравання з праекцыяй на развіццё рэгіёнаў і іншыя фіксуюцца, яны стануць асновай для падрыхтоўкі да Усебеларускага народнага сходу.

На здымку: ці можна набыць маёмасць райаграсэрвіса за адну базавую - такое пытанне Сяргею Галынчыку задаў наведвальнік, які звярнуўся ў грамадскую прыёмную.

«Голас Сенненшчыны», Галіна Жукава.

Фота аўтара.