Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
Меню
04.07.2024
У Сянно прайшоў мітынг, прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь<br />
3 ліпеня ў календары нашай краіны - асаблівая дата. У 2024-м мы святкуем 80-ю гадавiну вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Воляй беларускага народа менавіта гэты дзень стаў галоўным дзяржаўным святам незалежнай Беларусі.
Святкаванне 3 ліпеня пачалося ў храме свяціцеля Мікалая Цудатворца г. Сянно, дзе прайшла Усебеларуская малітва. Прадстаўнікі ўсіх канфесій у гэты дзень маліліся аб загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны. Пасля завяршэння малітвы сенненцы, запрошаныя, дэлегацыя Пачынкоўскага раёна Смаленскай вобласці сабраліся ля Алеі Герояў на святочны мітынг, прысвечаны Дню Незалежнасці і 80-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Прадстаўнікі гарадской улады, грамадскіх аб'яднанняў, працоўных калектываў, моладзь, а таксама госці горада ўсклалі кветкі і вянкі ля брацкіх магіл у памяць аб загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны. Пасля мітынгу ў лесапарку 40-годдзя Перамогі прайшоў святочны канцэрт, дзе сенненцы былі ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі і дыпломамі як абласнога, так і раённага ўзроўняў. Дыплома Ганаровага грамадзяніна Сенненскага раёна ўдастоены Васіль Віктаравіч Бандарэвіч, краязнаўца, педагог, гісторык і мастак. Яркім фіналам святочнага дня было выкананне гімна і святочны феерверк.






