кантакты
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

2026 – Год беларускай жанчыны
80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
80-годдзе вызвалення Віцебскай вобласці
Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій 2025
100 гадоў утварэння органаў гандлю Беларусі
У Сянно адкрыюць першы магазін «Санта». Чым здзівяць на адкрыцці?<br />

23.10.2020

У Сянно адкрыюць першы магазін «Санта». Чым здзівяць на адкрыцці?<br />

Папулярная ў краіне сетка «Санта» прыходзіць у Сянно. Першы магазін запрацуе 23 кастрычніка ў 14.00 на Касманаўтаў, 15 і прапануе вялікі выбар свежых прадуктаў, паўфабрыкатаў і гатовых страў - ад сушы да італьянскай піцы. На адкрыцці раздадуць 500 пачак бясплатнага марожанага.

Крама пабудавана на скрыжаванні завулка Касманаўтаў і вуліцы Азгура. Будынак пакрыты фасадамі нябеснага колеру, якія кідаюцца ў вочы яшчэ здалёк. Унутры ўсё добраўпарадкавана па апошнім стандартам: шырокія праходы, стыльны інтэр'ер і вялікія вітрыны. У краму завезлі магутнае абсталяванне вядомых брэндаў, каб прадукты заўсёды заставаліся свежымі. Добраўпарадкавана і вялікая паркоўка для пакупнікоў.

У супермаркеце прапануюць каля 5000 відаў тавараў. Асабліва багатым будзе выбар мяса, каўбас, рыбы, сыроў, ёгуртаў і іншых малочных прадуктаў. На бачным месцы будзе зона садавіны і гародніны. Прадугледжаны і шэрагі бакалеі з папулярнымі крупамі, кансервамі і прысмакамі. Сотні тавараў будуць даступны па акцыйных цэнах.

Шмат што ў краме будуць гатаваць самі. У прыватнасці, тут прапануюць фарш, галубцы і іншыя мясныя паўфабрыкаты. Таксама будуць сушы, салаты, грудзінка і кураняты на грылі. Выпечка будзе паступаць на прылавак яшчэ гарачай з уласнай пякарні. Адкрыецца і піцэрыя, дзе разам з італьянскай піцай за 6,19 рубля будуць круціць врапы ў пшанічнай тарціллi танней 3 рублёў.

Адкрыццё будзе святочным. Першыя 500 пакупнікоў атрымаюць па пачцы марожанага, а дзеці - яшчэ і паветраныя шарыкі. Настрой падымуць роставыя мядзведзі і вядучы з вясёлымі конкурсамі і розыгрышамі падарункаў.

Крама «Санта» адкрыецца ў Сянно 23 кастрычніка ў 14.00 на Касманаўтаў, 15.

Брэсцкая сетка «Санта» ўваходзіць у вядомы холдынг, які таксама ўключае прадуктовага вытворцу «Санта Брэмар» і малочную кампанію «Савушкін прадукт». Гандлёвая сетка налічвае звыш 140 рознічных магазінаў, а агульная колькасць работнікаў перавышае 7000 чалавек.

"Голас Сенненшчыны"