Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
Меню
29.11.2024
У Сенненскім раённым выканаўчым камітэце прайшоў навучальны семінар для старшыняў і казначэяў ППА прафсаюза работнікаў дзяржустаноў Сенненскага раёна<br />
Аб прынцыпах рэалізацыі стандарту прафсаюзнага бюджэту, мэтавым выкарыстанні прафсаюзных членскіх узносаў у "пярвічках" расказвае галоўны бухгалтар абласной арганізацыі Марына Гараднічая.
Акцэнтую Вашу ўвагу на тых дакументах, якія павінны зацвярджацца на прафсаюзным сходзе. Гэта - каштарыс даходаў і расходаў на бягучы год, справаздача аб выкананні каштарысу і справаздача рэвізійнай камісіі (рэвізора) за год папярэдні.
Загадчык аддзела арганізацыйнай работы абласной арганізацыі Вольга Прусава спынілася на адным з важных пытанняў - арганізацыі статутнай дзейнасці і парадку вядзення дакументазвароту ў ППА.
- Нагадаю, што справаводства ў першасных прафсаюзных арганізацыях вядзецца асобна ад справаводства юрыдычных асоб або іх структурных падраздзяленняў (арганізацыі, прадпрыемствы, установы). Яно ўключае ў сябе: рэгістрацыю дакументаў і кантроль іх выканання; афармленне пратаколаў пасяджэнняў кіруючых органаў пярвічных прафсаюзных арганізацый, распарадчых дакументаў, фарміраванне спраў, забеспячэнне захаванасці дакументаў да перадачы іх на захоўванне ў архіў арганізацыі (прадпрыемствы, установы).


