кантакты
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

2026 – Год беларускай жанчыны
80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
80-годдзе вызвалення Віцебскай вобласці
Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій 2025
100 гадоў утварэння органаў гандлю Беларусі
У Сенненскім раёне зацікаўлены ў маладым папаўненні<br />

29.01.2021

У Сенненскім раёне зацікаўлены ў маладым папаўненні<br />

Грамадскія прыёмныя, дыялогавыя пляцоўкі - станоўча зарэкамендаваўшыя сябе формы працы, якія дапамагаюць не толькі сабраць меркаванні, прапановы жыхароў рэгіёну па пытаннях далейшага развіцця краіны, але і выявіць праблемныя пытанні, якія іх хвалююць.

Нагадаем, ужо не першы месяц у Сянно працуе грамадская прыёмная, дзе з грамадзянамі маюць зносіны прадстаўнікі мясцовай улады, структурных падраздзяленняў райвыканкама, дэпутацкага корпуса, грамадскіх аб'яднанняў. Звярнуцца сюды з цікавячымi пытаннямі, набалелымі праблемамі, прапановамі і ініцыятывамі можа любы жадаючы.

Дарэчы, спектр тэм, якія хвалююць нашых землякоў, досыць шырокі і разнастайны. Так, нядаўна паступіла прапанова ўнесці такія змены ў заканадаўства, якія дазвалялі б атрымаць статус маладога спецыяліста не толькі тым, хто вучыўся за кошт бюджэту, але і выпускнікам ВНУ, ССНУ і прафесійна-тэхнічных устаноў, якiя атрымлiвалi адукацыю на платнай аснове. А разам з ім - і тыя льготы, прэферэнцыі і меры падтрымкі, што забяспечваюцца на дзяржаўным узроўні: дадатковыя выплаты пры пераездзе ў іншую мясцовасць, ільготныя крэдыты на маёмасць і многае іншае.

Варта адзначыць, што ў Сенненскім раёне зацікаўлены ў маладым папаўненні. Толькі летась прадпрыемствы, арганізацыі рэгіёна папоўнілі 74 выпускніка вышэйшых, сярэдніх спецыяльных, прафесійна-тэхнічных устаноў. Дарэчы, 42 з іх вярнуліся на сваю малую радзіму.

У раёне вядзецца пэўная работа з маладымі спецыялістамі, прымаюцца меры па замацаванні іх на месцах. Інстытуты настаўніцтва, рашэнне пытанняў забеспячэння жыллём іншагародніх, правядзенне сустрэч з намеснікамі старшыні райвыканкама па курыруемых напрамках, кіраўніцтва па рашэнні ўзнікаючых у моладзі праблем, падтрымка маладых сем'яў, конкурсы прафмайстэрства, арганізацыя вольнага часу - вось далёка не поўны пералік таго, што робіцца ў гэтым напрамку.

Усе паступіўшыя падчас працы грамадскай прыёмнай пытанні будуць накіраваны ў адпаведныя органы і службы для вывучэння. Такая форма ўзаемадзеяння добрая тым, што ёсць магчымасць выслухаць розныя пункты гледжання, думкі і выявіць праблемы, для вырашэння якіх неабходна ў тым ліку ўнясенне карэкціровак у заканадаўства.