кантакты
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

2026 – Год беларускай жанчыны
80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
80-годдзе вызвалення Віцебскай вобласці
Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій 2025
100 гадоў утварэння органаў гандлю Беларусі
У Сенненскім раёне ў выніку пажару загінуў мужчына<br />

28.10.2021

У Сенненскім раёне ў выніку пажару загінуў мужчына<br />

У в.Галавачы Немайтоўскага сельскага Савета адбыўся пажар, падчас тушэння якога пад пластом абрынуўшайся канструкцый быў знойдзены абгарэлы труп гаспадара дома, 1955 г.н.  

Разглядаемая версія ўзгарання — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.

Колькі б работнікі МНС нi казалі аб гэтай праблеме, выкараніць звычку курэння «пад градусам» не атрымоўваецца. А задумацца аб наступствах усё ж такі варта. Сенненскі РАНС нагадвае жыхарам аб выкананні элементарных правілаў пажарнай бяспекі:

- ніколі не паліце ​​лежачы ў пасцелі;

- не забывайце тушыць цыгарэту і толькі ў попельніцы;

— ні ў якім разе не кідайце недакуркі і запалкі на падлогу;

- калі адбылося ўзгаранне, адразу тэлефануйце ў Службу ратавання па тэлефоне 101 ці 112;

— як мага хутчэй пакіньце палаючае памяшканне, абавязкова зачыніце за сабой дзверы, інакш ад прытоку свежага паветра пажар разгарыцца яшчэ хутчэй;

- калі памяшканне моцна задымлена, прабірайцеся да выхаду, прыгнуўшыся да падлогі - там менш дыму, па магчымасці, прыкрыйце нос і рот мокрай тканінай.

Памятайце, што ад захавання гэтых простых правілаў залежыць ваша здароўе і жыццё вашых дзяцей і блізкіх.

 

Сенненскі РАНС

Фота носіць ілюстрацыйны характар