кантакты
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

2026 – Год беларускай жанчыны
80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
80-годдзе вызвалення Віцебскай вобласці
Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій 2025
100 гадоў утварэння органаў гандлю Беларусі
У Сенненскім раёне прайшоў чэмпіянат па валейболе<br />

25.03.2021

У Сенненскім раёне прайшоў чэмпіянат па валейболе<br />

На працягу двух месяцаў пры актыўнай падтрымцы балельшчыкаў праходзіў чэмпіянат Сенненскага раёна па валейболе.

За званне мацнейшай змагаліся сем каманд, у кожнай з якіх у абавязковым парадку павінны былі гуляць і прадстаўніцы прыгожай паловы чалавецтва. Пераможцамі сталі прадстаўнікі РАНС, на другім месцы дружына сектара спорту і турызму Сенненскага райвыканкама, на трэцім - Багушэўскага спіртзавода. Дарэчы, свой уклад у заваёву бронзавых медалёў гэтай камандай унёс і дырэктар прадпрыемства Мікалай Мядзведскі, які выходзіў на пляцоўку.

Лепшым гульцом турніру прызнаны Мікалай Долатаў (сектар спорту і турызму), самым каштоўным гульцом - Дзяніс Шарэнда (Багушэўскі лясгас), самым актыўным заўзятарам - Алена Вiлюгiна (начальнік аддзела па адукацыі Сенненскага райвыканкама). Удзельнічаўшых у чэмпіянаце дзяўчат і кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый намеснік старшыні Сенненскага райвыканкама Зоя Фаміна ўзнагародзіла заахвочвальнымі прызамі ад раённых арганізацый Беларускага саюза жанчын і Белай Русі.

Улетку ў Сянно плануецца правядзенне турніру па пляжным валейболе сярод жанчын.

«Віцебскія весткі», Сяргей Ляшук

Фота УМНС па Віцебскай вобласці. Каманда пераможцаў.