кантакты
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

2026 – Год беларускай жанчыны
80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
80-годдзе вызвалення Віцебскай вобласці
Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій 2025
100 гадоў утварэння органаў гандлю Беларусі
У Сенненскім раёне пачата будаўніцтва геліяэнергетычнай устаноўкі «Полымя»<br />

20.03.2020

У Сенненскім раёне пачата будаўніцтва геліяэнергетычнай устаноўкі «Полымя»<br />

У Сенненскім раёне распачата будаўніцтва гелiаэнергетычнай ўстаноўкі. Праект рэалізуецца ЗАТ «РЕАГ Віцебск».

Па словах прараба падраднай арганізацыі ТАА «Экстрарэсурс» Андрыяна Арчы, зараз вядуцца планіроўка плошчы і агароджа тэрыторыі. Дарэчы, адначасова фірма, якая мае вопыт рэалізацыі падобных праектаў у краінах Усходняй Еўропы і СНД, будуе яшчэ два такія аб'екты ў Мінскай і Магілёўскай абласцях. Гелiаэнергетычная ўстаноўка «Полымя» - комплекс з 130 17-метровых сталоў сонечных батарэй - размесціцца на плошчы 3 га недалёка ад вёскі Малая Пярэспа. Абслугоўваць аб'ект будуць тры чалавекі.

Як паведаміў намеснік старшыні Сенненскага райвыканкама Сяргей Галынчык, праектная магутнасць «Полымя» складзе 1,6 МВт (для параўнання, магутнасць Віцебскай ГЭС - 40 МВт, Полацкай ГЭС - 21,6 МВт), кошт аб'екта - За 1,4 млн долараў, тэрмін акупнасці - шэсць гадоў. Немалаважна, што ў працах па ўзвядзенню гелiаэнергетычнай ўстаноўкі задзейнічана трынаццаць чалавек з ліку мясцовых жыхароў, якія такім чынам маюць магчымасць добра зарабіць. У прыватнасці, месячны заробак у вартаўнікоў складае 600 руб., працоўным за адну гадзіну налічваецца сума, эквівалентная двум доларам. Наймальнік арганізаваў падвоз да аб'екта і строга сочыць за выкананнем працоўнай дысцыпліны. Напрыклад, алкатэстэр людзі праходзяць да і пасля працы.

Звычайна такія аб'екты ўзводзяцца за паўтара месяца. Але тэмпы трохі стрымлівае пераўвільгатнёная вясновая глеба. Тым не менш у маі «Полымя» можна будзе ўбачыць у поўнай красе.

Сяргей Ляшук, «Віцебскія весткі»

Фота аўтара.