кантакты
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

2026 – Год беларускай жанчыны
80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
80-годдзе вызвалення Віцебскай вобласці
Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій 2025
100 гадоў утварэння органаў гандлю Беларусі
У Сенненскім раёне набліжаецца да завяршэння стварэнне 5-метровага ручніка-абярэга<br />

28.06.2021

У Сенненскім раёне набліжаецца да завяршэння стварэнне 5-метровага ручніка-абярэга<br />

У Сенненскім раёне амаль вытканы ручнік-абярэг, даўжыня якога складзе 5 м і шырыня - 50 см. Да яго стварэння прыклала руку не адна сотня чалавек.

Па слоў загадчыцы Сенненскiм Домам рамёстваў Вольгі Квашко, у Год народнага адзінства майстры ўстановы культуры вырашылі рэалізаваць праект «Жывая нітка традыцый». Асноўная яго мэта - стварэнне сумесна з жыхарамі рэгіёну ручніка. Ён лічыцца сімвалам чысціні і роднай хаты. Таксама нашы продкі надзялялі ручнік функцыяй абярэга. У няпростыя часы жанчыны збіраліся разам і за адну ноч ткалі ручнік. А затым абыходзілі з ім вёску і вешалі на крыж ці ў царкве на абраз.

Афіцыйна старт акцыі быў дадзены ў пачатку чэрвеня. Тады, закладваючы свае ніткі, старшыня Сенненскага райвыканкама Ігар Мароз адзначыў, што народныя традыцыі аб'ядноўваюць людзей рознага ўзросту і поглядаў, а вяртанне да нашых вытокаў дае чарговую падставу ганарыцца тым, што мы - беларусы.

Арганізатары не чакалі такой цікавасці да праекту. Амаль за тры тыдні Дом рамёстваў наведалі больш за 200 чалавек. Ідуць сям'і, суседзі, працоўныя калектывы, сярод якіх раённая бальніца, РАНС, «Белаграпрамбанк», дзіцячыя сады. Свае ніткі заклалі выпускнікі абедзвюх школ райцэнтра, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый. Праект знайшоў водгук не толькі ў жыхароў Сенненшчыны. На днях Дом рамёстваў наведалі чатыры чалавекі з Магілёўскай вобласці, якія даведаліся пра акцыю праз інтэрнэт. А 1 ліпеня плануецца прыезд дэлегацыі з трыццаці студэнтаў ВДУ ім. П. Машэрава.

Хоць стварэнне ручніка-абярэга набліжаецца да завяршэння, праект не спыніцца, каб даць магчымасць усім жадаючым дакрануцца да народных традыцый. Майстар Дома рамёстваў Аліна Цыбульская заклала яшчэ два ручнікi, але ледзь меншых памераў - даўжынёй 3 м і шырынёй 40 см.

Калі ручнікі будуць гатовы, іх абвязуць па контурах Сенненшчыны. Завершыцца праект прэзентацыяй калектыўных вырабаў і канцэртам у Доме культуры і народнай творчасці.

 

«Віцебскія весткі», Сяргей Ляшук

Фота аўтара.