Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
Меню
09.08.2021
У Сенненскім раёне іншамарка ўрэзалася ў прыдарожнае дрэва, кіроўца загінуў<br />
Увечары 7 жніўня непадалёк ад вёскі Пацкава Сенненскага раёна іншамарка заехала ў прыдарожнае дрэва. Пра гэта паведамілі ва УУС Віцебскага аблвыканкама.
Аварыя адбылася на 79 кіламетры аўтадарогі Р-25 «Віцебск - Сянно - Талачын». За рулём «Опель Амега» знаходзіўся 46-гадовы мужчына. Аўтамабіліст выехаў за межы праезнай часткі, так як не справіўся з кіраваннем.
У выніку ДТЗ ад атрыманых траўм кіроўца памёр на месцы здарэння.
Фота УУС Віцебскага аблвыканкама.